Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На Савецкай плошчы ў Гродне з'явіліся гандлёвыя домікі

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад мясцовых фермераў, сувеніры і вырабы ад рамеснікаў. Кірмаш праходзіць у эксперыментальным фармаце — раней домікі ўсталёўвалі толькі да зімовых святаў.

Цяпер «Кірмаш смаку» на Савецкай плошчы будзе працаваць амаль круглы год, паведамляе «Гродно Плюс». Па словах уладаў, у рамеснікаў ёсць вялікае жаданне ўдзельнічаць у кірмашы.

Да 23 сакавіка гандлёвыя домікі працуюць у тэставым рэжыме з 15.00 да 23.00. У выходныя і святы — з 13:00 да 23:00.

Чытайце таксама: На кірмашы ў Гродне прадаюць гатовых слімакоў