Навіны

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і дзе ў Гродне можна працаваць аддалена.

Спецыяліст па працы з кліентамі (1000 рублёў) патрабуецца ў ТАА «Трыавіст». У задачы ўваходзяць апрацоўка званкоў, заказаў, кансультаванне кліентаў па асартыменце, паслугах і сэрвісам 21vek.by. Патрэбен інтэрнэт з прыдатнай хуткасцю. Перад працай трэба прайсці аплачванае двухтыднёвае навучанне.

Інжынер-праекціроўшчыка (3000−3500 рублёў) прымуць на аддаленую працу ў прыватнае прадпрыемства «СМУ 48». Працаваць тут можна ў вольным графіку. Сярод задач — распрацоўка праектнай дакументацыі і ўдзел у праходжанні экспертызы.

На тое ж прадпрыемства патрабуецца каштарысчык (3000−3500 рублёў). Яму трэба складаць каштарысную дакументацыю на праектныя працы і праходзіць экспертызы. Праца магчымая на тых жа ўмовах, што ў інжынера.

Менеджара па маркетынгу (750−1300 рублёў) шукаюць у ТДА «Семіраміда». Абавязковы досвед працы ў два гады. Ёсць вольны графік.

Аператар відэазапісу (600 рублёў) патрэбен на прыватным прадпрыемстве «Група кампаній «Лізэт-СТ» для здымкі рэкламнага кантэнту.

На пасадзе тэхніка (1000−1500 рублёў) у ТАА «Эльмакс» таксама можна працаваць аддалена на вольным графіку. На працу возьмуць з вышэйшай адукацыяй.

Чытайце таксама: На пошты ў Гродзенскай вобласці шукаюць 220 супрацоўнікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025