Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

$9000 з бюджэту выдаткуюць на кнігі “Наш Президент” у Гродне

На закупку кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць для дзіцячых садкоў і школ. Грошы выдзелілі з гарадскога бюджэту.

144 кнігі купяць да 30 красавіка. Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Гродна рыхтуе закупку з адной крыніцы.

У Гродне ўжо закуплялі дзве кнігі «Наш Президент» для Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада.

Кнігу назвалі «дакументальна-біяграфічным нарысам». Яе напісалі чатыры прапагандысты — у тым ліку прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. «Нашай галоўнай задачай было адлюстраваць той велізарны шлях, які ўжо прайшоў і па якім ідзе наш прэзідэнт», — сказала яна.