Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

В Гродно подростку отменили штраф распитие алкоголя

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы. Гэта магло перашкодзіць яму паступіць у медуніверсітэт. Адвакат даказаў, што віны падлетка не было, а ён проста сябе агаварыў, піша Telegram-канал «Право имеют».

За правапарушэнне паводле ч. 1 арт. 19.3 КаАП, акрамя штрафу, хлопца маглі паставіць на ўлік у інспекцыі ў справах непаўналетніх і на ўлік у «Псіхіятрыі-наркалогіі». Гэта магло перашкодзіць яго паступленню ў медыцынскі універсітэт. Хлопец паведаміў, што насамрэч алкаголь ён не ўжываў, а агаварыў сябе пры праверцы АУС Гродзенскага раёна.

Бацькі звярнуліся да адваката. Той азнаёміўся з матэрыяламі справы і прыйшоў да высновы, што доказы віны падлетка няма. Хоць яе пацвярджалі дзевяць сведак.

У красавіку камісія па справах непаўналетніх разгледзела справу і прыйшла да высновы, што падлетак не вінаваты. Справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння.

Чытайце таксама: На трэцім месцы па Беларусі. Колькі і што п’юць у Гродзенскай вобласці?