Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Чыноўнікі патлумачылі, чаму ўпрыгожылі Савецкую пластыкавымі кветкамі

Частка кветак на арках на Савецкай вуліцы — штучныя. Гродзенцы заўважылі гэта яшчэ на пачатку траўня, калі аркі сталі ўпрыгожваць. Праз два тыдні Гродзенскі гарвыканкам патлумачыў, чаму жывыя кветкі замянілі штучнымі.

Першапачаткова планавалася, што ўсе 11 арак запоўняць кашпо з жывымі кветкамі. Але ад першапачатковай задумкі адмовіліся. Вышыня арак — 4,5 метра, таму для паліву кветак прыйшлося б выкарыстоўваць спецыяльныя платформы.

«Гэта затратна і няёмка для людзей. У дадатак, усё ўскладняецца нізкімі гірляндамі „зорнага неба“. Акрамя таго, нам не хацелася б, каб пры кропельным паліве вада выпадкова пападала на мінакоў», — распавёў дырэктар «Гродназелянбуда» Андрэй Сяманчык.

Па тэме: «Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

У Telegram-канале Гродзенскага гарвыканкама таксама патлумачылі, чаму кветкавую кампазіцыю на Старым мосце зрабілі хвалепадобнай. Летась не ўсе гараджане ацанілі задумку. Таму супрацоўнікі «Гродназелянбуда» ўстанавілі кветкі такім чынам, каб яны не закрывалі від на Нёман і замкі.