Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенцаў без працы выклікалі ў РАУС: кірмаш вакансій пад пагрозай штрафу

Кірмаш вакансій і «сход» правялі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Туды паклікалі людзей з алкагольнай залежнасцю, тых, хто стаіць на ўліку ў міліцыі і людзей са спісу «дармаедаў». За нез’яўленне па непаважлівай прычыне палохаюць адміністрацыйнай справай.

Паводле дадзеных на 1 чэрвеня, толькі ў Кастрычніцкім раёне афіцыйна лічыцца 11 379 чалавек, не занятых у эканоміцы. Для параўнання, згодна з Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ва ўсёй Гродзенскай вобласці на 1 чэрвеня на ўліку як беспрацоўныя знаходзілася 818 чалавек. Гэтыя лічбы звычайна агучваюць, калі гавораць аб узроўні зарэгістраванага беспрацоўя. Не ўсіх, хто звяртаецца ў службу занятасці, ставяць на ўлік як беспрацоўных — у студзені-траўні 2025 года з 7994, якія звярнуліся туды, у Гродзенскай вобласці паставілі на ўлік толькі 2850.

На сустрэчу ў РАУС, акрамя «дармаедаў», запрасілі людзей, якія стаяць на кантролі крымінальна-выканаўчай інспекцыі і ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі, двойчы на працягу года прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства і назіраюцца ў нарколага, або нядаўна вярнуліся з ЛТП. Такую «прафілактыку» беспрацоўя пачалі праводзіць з 1 красавіка. За гэты час знайшлі працу 30 чалавек, з іх 6 былі раней судзімыя, расказаў начальнік Кастрычніцкага РАУС Аляксандр Кліменкаў.

Участники ярмарки вакансий в РОВД
Удзельнікі кірмашу вакансій у Кастрычніцкім РАУС. Крыніца: афіцыйны канал УУС Гродзенскага аблвыканкама

Удзельнікам такога кірмашу загадзя дасылаюць паведамленні. На тых, хто не прыйдзе без уважлівай прычыны, могуць завесці адміністрацыйную справу, паведамілі ў гродзенскай міліцыі. Праўда, не ўдакладнілі, што гэта датычыцца толькі тых, хто стаіць на ўліку ў РАУС — напрыклад тых, хто не можа ўладкавацца на працу пасля турмы. У іх лік трапляюць і былыя палітвязні, якіх часта не хочуць браць на працу.

На сустрэчы ў РАУС прыходзяць прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і іншыя органы ўлады. У тым ліку яны выдаюць накіраванні на прадпрыемствы, якія маюць патрэбу ў работніках.

Чытайце таксама: Дапамога адрозніваюцца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем