Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пракуратура знайшла сур'ёзныя парушэнні ў працы апекі Гродзеншчыны

Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла органы апякунства і папячыцельства, і знайшла шмат парушэнняў. Пакараюць 17 службовых асоб.

Пры праверцы выявілася, што некаторым людзям суд яшчэ ў 2023 годзе прызначыў абмежаванне дзеяздольнасці, але апекуноў ім так і не надалі — нават праз больш чым два гады.

Таксама абмежаваныя ў дзеяздольнасці людзі разводзіліся са сваімі мужамі ці жонкамі, якія і былі іх апекунамі, і распараджаліся грашыма самастойна. Апека ніяк на гэта не рэагавала.

Чыноўнікі таксама не сачылі за ўмовамі жыцця падапечных. У дамах адсутнічалі пажарныя апавяшчальнікі, выкарыстоўваліся печы ў аварыйным стане. Кантрольныя візіты праводзілі нерэгулярна.

У адным з выпадкаў апеку над недзеяздольным чалавекам атрымала яго маці, якая шмат гадоў стаіць на ўліку ў наркалога. У яе хранічны алкагалізм. Па законе, у такой сітуацыі яна не можа быць апекуном. Аднак апека не спяшалася што-небудзь мяняць — рашэнне аб адхіленні райвыканкам прыняў толькі ў 2025 годзе.

Акрамя таго, органы апякунства не кантралявалі маёмасць падапечных. У некаторых справах не было нават спісу таго, што чалавеку належыць. Грошы траціліся без разбору: у справаздачы ўключалі аплату камунальных паслуг за жыллё, якім недзеяздольныя не валодалі.

Па меркаванні пракуратуры, усё гэта кажа пра слабую і неэфектыўную працу апекі. Пракуратура накіравала 12 афіцыйных прадстаўленняў, у тым ліку ў аблвыканкам. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 17 службовых асоб.

Чытайце таксама: У Гродне каледж падмануў сірату — давялося ўмяшацца пракуратуры