Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кінатэатр у Гродне адмовіўся паказваць фільм аднаму гледачу

Беларуска паскардзілася ў Threads, што ў гродзенскім кінатэатры «Кастрычнік» яе не пусцілі на сеанс. Дзяўчына была адзінай, хто купіла білет на фільм. Hrodna.life разабраўся, ці можа кінатэатр адмаўляць у паказе фільма, калі на яго прыйшоў адзін глядач.

«Хацела схадзіць у кіно. Мне адмовілі ў кінасеансе, бо я адна на ўсю залу. Кінатэатр „Кастрычнік“ у Гродне — спонсар маіх незабыўных уражанняў», — напісала карыстальніца пад нікам verteyka.

У каментарах гродзенцы адзначылі, што патрапіць у «Кастрычнік», будучы адзінымі гледачамі, ім усё-такі ўдавалася.

«Не ведаю як у іншых кінатэатрах, але ў „Кастрычніку“ ўсе сеансы пачынаюцца менавіта ад двух чалавек, каб хоць нейкім чынам застацца ў плюсе», — напісаў andrew_bring.

«Літаральна месяц таму гэтак жа хадзіла ў „Кастрычнік“ і была адна ў зале. Фільм паказалі, нікуды не выганялі», — распавяла setsru.

«Дзіўна, я аднойчы была адна ў віп-зале ў гэтым кінатэатры. Кайф», — падзялілася samka__bogomola_2025.

«Дзіўна ўвогуле гэта ўсё. Пару гадоў таму быў у такой самай сітуацыі ў „Кастрычніку“ і мне дазволілі аднаму. Магчыма, гэта залежыць ад залы ў якой паказваюць кінчык, і ад людзей, якія на змене знаходзяцца», — мяркуе mav3r103.

Карыстальнікі таксама адзначаюць, што былі адзінымі гледачамі ў гродзенскіх кінатэатрах «Космас» і Moon. На сеанс іх пускалі.

Калі кінатэатр можа адмовіць у сеансе?

Правілы па аказанні паслуг кіназаламі рэгулююцца пастановай Савета Міністраў ад 2007 года. Згодна з дакументам, паказ фільма могуць адмяніць, калі на момант пачатку кінасеанса прысутнічае менш за пяць гледачоў.

На выбар гледача кінатэатр кампенсуе кошт білета або замяняе яго білетам на іншы сеанс.

Чытайце таксама: Кінатэатр «Кастрычнік» стане больш бяспечным на выпадак пажараў