Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Мінпрыроды пракаментавала забруджванне ракі Ятранкі

Мінпрыроды апублікавала відэа ў TikTok пра раку Ятранка ў Навагрудку — 21 ліпеня туды трапілі сцёкавыя воды з гноем. Інстанцыя адрэагавала на зварот і праводзіць праверку. Беларусы ў каментарах звяртаюцца да ведамства і просяць звярнуць увагу на іншыя рэкі, якія забруджваюць прадпрыемствы.

Дзе ў вобласці ёсць праблемы з рэкамі?

Карыстальнік пад нікам sergei просіць звярнуць увагу на раку Негрымаўка ў Навагрудскім раёне. «Там сітуацыя яшчэ больш жаласная», — піша беларус.

У чэрвені 2022 года пасля лабараторнага аналізу стала вядома, што Негрымаўку забруджвалі ачышчальныя збудаванні Навагрудскай ЖКГ.

Aries просіць Мінпрыроды вывучыць сітуацыю з возерам у аграгарадку Радунь. «У раёне запраўкі ёсць возера. Ад яго гноем за кіламетр смярдзіць і комплекс побач стаіць ад гэтага возера ў кіламетрах 2−3».

Рэкі ў іншых рэгіёнах Беларусі таксама забруджваюць

Карыстальнік Феофан паскардзіўся на Бярозаўскі малочны камбінат — прадпрыемства скідае адходы ў раку Ясельду. «Страшна ў ваду зайсці, а калісьці была чыстая», — дадае Александр Выберанец.

У Дзяржынскім раёне мясцовы агракамбінат злівае адходы ў рэкі. «Штодня і круглы год злівае жыжку вакол вёскі і ў рэкі. Беззаконне поўнае», — піша XBB.

Евгений узгадвае яшчэ адну аварыю пад Дзяржынскам, калі адстойнік з гноем прарвала — усё пацякло ў рэчку Усу. «Мянтуз прапаў па ўсёй Усе і палове Нёмана, прынамсі да Стоўбцаў. Гаспадарка абышлася невялікім штрафам».

У Полацку мясцовая бальніца злівае адходы ў Дзвіну. «І ўсё гэта дабро ўніз па плыні, а там жа Курган і месца для купання — і не адно», — піша 19Игоревич87.

Беларусы: «Заўтра знойдуць пенсіянера, якога аштрафуюць»

У каментарах пад ролікам Мінпрыроды некаторыя карыстальнікі лічаць, што сітуацыя не зменіцца — вытворчасці па-ранейшаму будуць забруджваць рэкі.

«З года ў год адно і тое ж — ну, аштрафуюць гаспадарку. Ну і што? Грошы часта бюджэтныя, з адной кішэні ў іншую. Кіраўніку значна прасцей заплаціць раз у год, чым вырашаць праблему сістэмна. Вось калі ў прыродааховы будуць паўнамоцтвы закрыць нафіг гэта прадпрыемства да ліквідацыі парушэнняў, а пры паўторным парушэнні закрыць яго назаўжды, толькі тады толк будзе. І не трэба ніякіх відэа-адказаў і паседжанняў», — піша Natalia_.

«Ды не напружвайцеся. Заўтра знойдуць пенсіянера, якога аштрафуюць. Нешта іншае я нават не разглядаю», — адзначае Танюша.

Чытайце таксама: «Гаўняшачка сцякае ў рэчку». У раку пад Навагрудкам трапілі сцёкавыя воды і забілі рыбу