Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У цэнтры Гродна прадаюць гастра-бар

У Гродне прадаюць установу Soho. Гастра-бар знаходзіцца ў цэнтры горада на Савецкай, 18. Аб’ява аб продажы гатовага бізнесу з’явілася на «Куфар».

Плошча бара — 415 кв.м, яшчэ 170 кв. м. займаюць вулічныя тэрасы. У аб’яве ўладальнікі адзначаюць, што «ўкладвацца ў рамонт, абсталяванне і раскрутку не трэба». За бізнэс просяць 600 тыс. руб. Аб прычынах продажу не гавораць. Бізнэс называюць паспяховым.

Гастрабар у цэнтры Гродна адкрыўся ўлетку 2022. Ён з’явіўся на месцы зачыненага «Фудмаркета». Увесну 2023 Soho пашырыўся — заняў месца бара-крамы «Погружение».

Soho спецыялізуецца на азіяцкай і еўрапейскай кухнях. Тут таксама падаюць аўтарскія кактэйлі, выступаюць дыджэі і музыканты. Можна замовіць кальян.

Чытайце таксама: У Гродне прадаюць адзін з самых папулярных спартыўных бараў