Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаюць кавярню Mio

Кавярню MIO у мікрараёне Дзевятоўка выставілі на продаж. Установа працавала паўгода, пасля для бізнэсу пачалі шукаць новага гаспадара.

Уладальнік адзначае, што кавярня знаходзіцца ў прахадным месцы, а за некалькі месяцаў працы ўжо сфарміравала базу пастаянных наведвальнікаў.

У кошт бізнэсу ўваходзіць «укамплектаваны персанал, наладжаныя пастаўкі і пастаянныя кліенты». Кавярню прадаюць за 42 тыс. руб.

Установа адкрылася ў траўні 2025 насупраць «Гроднааблнафтапрадукт». Кавярня пазіцыянуе сябе як дог-фрэндлі. У MIO спецыялізуюцца на аўтарскіх кававых напоях, таксама падаюць марозіва і выпечку.

Чытайце таксама: Уладальнікі ўсё часцей адкрываюць кавярні ў спальных раёнах Гродна