Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскія дзеці пашкодзілі плот - урон амаль 2,5 тысячы

У вёсцы Русота святар выявіў, што бетонны плот мясцовых могілак пашкодзілі. Міліцыя даведалася, што яго сапсавалі двое хлопчыкаў дзевяці гадоў. Сябры хацелі даказаць адзін аднаму наяўнасць сілы, піша Telegram-канал «102.Неман».

На могілкі дзеці прыехалі са спальнага раёна Гродна на самакатах. Яны білі нагамі па бетонных секцыях і так пашкодзілі 24 элементы плота — шкода склала 2400 руб. Выплачваць грошы будуць бацькі. Хлопчыкі з добрых сем’яў, у поле зроку міліцыі не траплялі.

Крымінальную справу заводзіць не сталі, бо дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога надыходзіць адказнасць.

У падобных выпадках бацькам могуць налічыць штраф да дзесяці базавых велічынь (420 руб.) -за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, якое пацягнула здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння або злачынствы — калі дзеці занадта малыя, каб панесці адказнасць.

«Са слоў непаўналетніх, сваімі дзеяннямі яны адзін аднаму даказвалі наяўнасць сілавых здольнасцей», — адзначыў намеснік начальніка Гродзенскага РАУС Юрый Скок.

Чытайце таксама: Падлеткі гулялі па закінутай гасцініцы «Гродна». Да іх прыйшла міліцыя