Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

За 25 гадоў колькасць школ скарацілася

За 25 гадоў колькасць школ у Гродзенскай вобласці зменшылася з 658 да 325. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала лічбы галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці да Дня настаўніка.

У 2000/2001 навучальным годзе ў вобласці працавала 658 школ. Праз дзесяць гадоў іх засталося 441. На пачатак 2024/2025 навучальнага года паводле статыстыкі ў рэгіёне ёсць 325 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яны ўключаюць:

  • 8 пачатковых школ,
  • 31 базавую,
  • 262 сярэдніх,
  • 24 установы спецыяльнай адукацыі.
За 25 гадоў школ у Гродзенскай вобласці стала ў два разы менш
Колькасць школ у Гродзенскай вобласці. Фота: скрыншот з сайта grodno.belstat.gov.by

«Аптымізацыя» школ і не толькі

Школ у Беларусі становіцца менш ужо некалькі гадоў запар. У асноўным гэта звязана з закрыццём устаноў у вёсках. Улады называюць такія працэсы «аптымізацыяй».

Яна закранае ўсю сацыяльную сферу. Напрыклад, у 2024 годзе ў нашым рэгіёне закрылі 12 бюджэтных «арганізацый сацыяльнай сферы». Гэта дзіцячыя садкі, школы, гурткі па інтарэсах, каледжы, універсітэты. Яшчэ 18 — рэарганізавалі.

Як пісала выданне «Позірк», пра гэтае скарачэнне паведамляў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Павел Ашурык у матэрыяле часопіса «Фінансы. Улік. Аўдыт». Так удалося сэканоміць 4,6 млн рублёў.

На 2025 год у аблвыканкама таксама былі планы на «аптымізацыю»: меркавалася закрыць чатыры ўстановы адукацыі і дзве ўстановы культуры і рэарганізаваць яшчэ тры навучальныя ўстановы. Гэта, па падліках чыноўніка, у сваю чаргу магло прывесці да скарачэння да 200 штатных работнікаў.

Колькі настаўнікаў працуе

Ва ўсіх школах рэгіёна працуюць 11 860 настаўнікаў, уключаючы сумяшчальнікаў. Большая частка — у гарадах (8 733 педагогі). У сельскіх школах працуе 3 127. Толькі ў Гродне — каля 3 800 настаўнікаў, гэта значыць, амаль палова гарадскіх кадраў.

Для параўнання: у 2021−2022 гадах педагогаў было на тысячу больш — 12 831. З іх у гарадскіх школах працавала 9 166 чалавек, а ў сельскіх — 3 665. Гэта значыць скарачэнні закранулі як гарадскія школы, так і сельскія.