Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пуцін уручыў ігуменні Гаўрыіле ўзнагароду

Настаяцельніца Гродзенскага Свята-Раства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Гаўрыіла атрымала медаль Пушкіна. Цырымонія адбылася 4 лістапада ў Крамлі ў Дзень народнага адзінства — узнагароду ўручаў Уладзімір Пуцін, піша БелТА.

Акрамя ігуменні Гаўрыілы, медаль атрымаў протаіерэй, клірык Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра Мінскай епархіі Андрэй Лемяшонак.

Медаль Пушкіна ўручаюць за заслугі ў галіне культуры і мастацтва Расіі. У тым ліку ўзнагароду даюць іншаземцам, якія «ўнеслі вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне культурных сувязей з Расіяй», а таксама падтрымліваюць рускую культуру і мастацтва.

Гэта не першая ўзнагарода, якую расійская ўлада прысуджае Гаўрыіле. Так у кастрычніку 2024 яна атрымала грамату за дапамогу расійскай арміі у вайне ва Украіне.

У кастрычніку 2022 Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) Кірыл узнагародзіў ігуменню Гаўрыілу ордэнам Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі. Так Гаўрыіла стала першай і адзінай жанчынай у Беларусі, якая атрымала гэты ордэн.

Родам з Саратава і больш за 30 гадоў кіруе манастыром у Гродне: чым вядома Гаўрыіла?

Гаўрыіла (сапраўднае імя — Марыя Мікалаеўна Глухава) нарадзілася ў Саратаве, скончыла школу ў Жыровічах, вучылася ў Ленінградзе. У 1988 годзе прыняла манаства, працавала ў Іерусаліме і Маскве. З 1992 года кіруе жаночым Свята-Раства-Багародзічным манастыром у Гродне.

Гаўрыіла вядомая сваімі пралукашэнкаўскімі і прарасійскімі поглядамі, нянавісцю да ўсяго заходняга і радыкальнымі ідэямі. Напрыклад, яна прапаноўвала забіраць у манастыр дзяцей, бацькі якіх былі пазбаўлены правоў.

Чытайце таксама: «Усе людзі вам удзячныя». Ігумення Гаўрыіла прынесла тарты для гродзенскага АМАПа і міліцыі