Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Расійскі МЗС прызначыў новага генконсула ў Гродне

У Гродне — новы Генеральны консул Расіі. Ім стаў Андрэй Варламаў, які раней быў начальнікам аддзела ў Консульскім дэпартаменце МЗС Расіі. Загад падпісала Міністэрства замежных спраў Расіі.

На дыпламатычнай службе Андрэй Варламаў з 1997 года. Ён працаваў на розных пасадах у цэнтральным апараце МЗС Расіі і за мяжой.

У 2014−2017 гадах ён быў консулам-дарадцам Генеральнага консульства Расіі ў Сан-Францыска, ЗША. У 2018−2023 гадах — генеральным консулам Расіі ў Худжандзе, Таджыкістан. У 2023−2025 гадах працаваў начальнікам аддзела ў Консульскім дэпартаменце МЗС Расіі.

Раней консульства РФ у Гродне ўзначальваў Феадосій Уладышэўскі.

Нагадаем, расійскае консульства ў Гродне адкрылася ў канцы 2022 года на вуліцы Цаглянай. У сакавіку 2025 года ведамства пераехала ў былы будынак «Польска матеж школьна» і грамадскага ліцэя імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову. Будынак знаходзіцца на вуліцы Гараднічанскай, 40.