У Гродне адкрыецца французская блінная Cafe Suzette. Там будуць крэпы (тонкія бліны), кава і сідр. Абяцаюць хуткае адкрыццё.

UPD 13 красавіка. Установа ўжо адкрылася – Cafe Suzette пачала працу 11 красавіка, паведамілі ўладальнікі ў Instagram. “Мы ўжо адкрыты і гатовы частаваць вас духмянай кавай і гарачымі крэпамі”, дадалі ў сторыс.

Таксама з’явілася меню. У ім – салёныя крэпы з рознымі начыннямі (са стронгай, сырам камамбер, пармскай вяндлінай і грыбамі) коштам ад 13 да 17 руб. Ёсць салодкія крэпы з апельсінавым соўсам, карамеллю, бананам і марозівам (па 11 і 12 руб.). Таксама падаюць каву: амерыкана, эспрэса, латэ і раф. За дадатковую суму напой зробяць на альтэрнатыўным малацэ.

Верагодна, назва ўстановы паходзіць ад французскага дэсерту “Crêpe Suzette”. Гэта тонкі блінец з падліўкай з апельсіна і лікёру, які падпальваюць перад падачай.

Установа адкрыецца на Маставой, 31a. Мяркуючы па Threads, блінная з’явіцца на месцы самай ружовай у Гродне кавярні “Pink”. Яна закрылася ў лютым – але мабыць, часова.

Чытайце таксама: У Гродне за месяц закрылася пяць устаноў

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы