З сярэдзіны красавіка ўваход у маёнтак «Каробчыцы» – бясплатны. Білеты адмянілі на час, пакуль на тэрыторыі маёнтка ідзе рэканструкцыя. Пра гэта ўладальнікі паведамілі у сваім Instagram.

У акаўнце сядзібы пішуць, што цяпер уваход на тэрыторыю “абсалютна бясплатны для ўсіх”. Да наведвання даступныя кафэ, рэстаран, стайня, кузня і майстэрня разбяра, а таксама сувенірная крама.

Парк, а таксама дзіцячая зона пакуль закрыты для свабоднага наведвання – там вядзецца рэканструкцыя, якая пачалася ў сакавіку 2026. У каментарах уладальнікі дадаюць, што да 9 траўня большая частка комплексу ўжо будзе адкрыта.

Беларусы актыўна ўдакладняюць вольныя для наведвання даты і абяцаюць прыехаць.

Чытайце таксама: У Каробчыцах пабудуюць культурна-гістарычны парк «Стары горад». Там жа будзе гасцініца

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы