Абноўлены аквапарк адкрыюць 6 лістапада, наведвальнікаў «Лазурный» пачне прымаць ужо 7 лістапада – прапускная здольнасць аквапарку складзе каля 200 чалавек у гадзіну. Таксама стартаваў набор груп па навучанні плаванню для дзяцей і дарослых.
У аквазоне будуць дарослыя і дзіцячыя атракцыёны, некалькі відаў лазняў, джакузі, салявыя ванны, руская парылка, хамам і так званы душ прыемных адчуванняў. Раней на працы планавалі патраціць 16 млн руб.



Аднаўляць аквапарк пачалі ў сакавіку 2025 года. Узімку 2026 года ўлады паведамлялі, што «Лазурный» можа запрацаваць ужо ў чэрвені — адкрыццё абноўленага комплексу хацелі прымеркаваць да юбілейнага Фестывалю нацыянальных культур. Але скончыць працы да лета не паспелі, хаця тэмпы работ былі высокімі. Дзяржгазеты паведамлялі, што “працы ідуць па графіку, пастаўкі абсталявання стабільныя”.
Чытайце таксама: «Ну нарэшце». У скверы на Дарвіна ўсталявалі стацыянарную прыбіральню



