Белстат апублікаваў статыстыку аб колькасці транспарту сярод жыхароў краіны на канец 2025 года. Hrodna.life падлічыў, колькі аўто прыпадае на тысячу чалавек з улікам насельніцтва кожнай асобнай вобласці. Аказалася, Гродзеншчына ў лідэрах, а Мінская вобласць наперадзе па колькасці электрамабіляў.

Агулам на канец 2025 у Гродзенскай вобласці налічвалася 404 945 аўто. Гэта значыць, на тысячу чалавек прыпадае 411 машын. З 2022 па 2024 год колькасць аўтамабіляў расла на 6 і 7 тысяч. А з 2024 па 2025 адразу на 12 – з 392 780 да 404 945. Электрамабілі менш папулярныя: усяго – 3370 або 2,5 на тысячу чалавек.

У Мінскай вобласці на тысячу чалавек прыпадае 373 аўто і 6,7 электрамабіляў – гэта самы высокі паказчык па краіне.

Менш за ўсё аўто ў Гомельскай вобласці – 314 машын на тысячу чалавек і 2,5 электрамабіля.

Тралейбусаў у Гродзенскай вобласці менш (122), чым у Магілёўскай (141) і Гомельскай (201) абласцях. А трамваі працуюць толькі ў асобных гарадах краіны: у Мінску, Віцебску, Мазыры і Наваполацку.

Чытайце таксама: “Колькі яшчэ новых чужых машын?” Гродзенка паскардзілася на ўстаноўку зарадкі для электрамабіляў у яе двары

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы