Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Колькасць машын у Гродзенскай вобласці - найбольшая ў краіне

На 1000 жыхароў Гродзенскай вобласці У 2022 годзе прыходзілася 380 легкавых аўтамабіляў у прыватнай уласнасці. Гэта найбольшы паказчык у Беларусі — Гродзенская вобласць працягвае захоўваць лідарства.

У сярэднім у 2022 годзе на 1000 жыхароў у Беларусі прыпадала 323 легкавыя аўтамабілі, піша Myfin са спасылкай на Белстат. Таксама вышэйшы за сярэдні па краіне паказнікі ў Мінскай і Брэсцкай абласцях. Агулам жа ў Беларусі ў канцы 2022 года ў прыватнай уласнасці жыхароў было 2 млн 974 тысячы 303 легкавыя аўтамабілі.

Сітуацыя па колькасці легкавых аўто на 1000 жыхароў па абласцях на 2022 год выглядае так:

  • Гродзенская вобласць — 380;
  • Брэсцкая вобласць — 344;
  • Мінская вобласць — 341;
  • Мінск — 309;
  • Магілёўская вобласць — 314;
  • Віцебская вобласць — 305;
  • Гомельская вобласць — 286.

Акрамя легкавых аўтамабіляў, у прыватнай уласнасці беларусаў у 2022 годзе знаходзілася 418 326 матацыклаў і матаролераў, 139 801 грузавых аўтамабіляў і 10 400 аўтобусаў.

У 2021 годзе ў сярэднім у Беларусі прыходзілася амаль столькі ж аўто на 1000 жыхароў - 324.

Гродна і раней усіх пераганяла

Яшчэ ў 2018 годзе Гродна быў самым аўтамабілізаваным горадам Беларусі. Па колькасці аўтамабіляў ён перагнаў нават Мінск. Асабісты транспарт — аўто ці матацыкл — меў амаль кожны другі гродзенец. Легкавы аўтамабіль — у кожнага трэцяга. На 1 студзеня 2018 года ў горадзе было зарэгістравана 158 669 транспартных сродкаў. Тады забяспечанасць аўтамабілямі ў Гродне складала 340 машын на 1000 чалавек.

Чытайце таксама: Гродзенец сабраў 18 рэтра-аўтамабіляў: цяпер яго калекцыя каштуе $ 100 000