Гарадскі выпускны ў Гродне пройдзе 12 чэрвеня, імёны хэдлайнераў свята ўжо агучылі. Імі стануць расійскія выканаўцы Slava Marlow (Арцём Гатліб) і Фогель (Роберт Чарнікін), паведамляе «Грдзенская праўда».
Гарадскі выпускны правядуць ужо трэці раз. Хэдлайнеры выступяць на плошчы Леніна.
Фогель выконваў песні «Выпускник», «Малолетняя любовь», «Мальчик». Slawa Marlow вядомы выкананнем «Ты горишь как огонь» і «Ты далеко».
Чытайце таксама: Стала вядома, калі пройдзе XV Фестываль нацыянальных культур у Гродне



