У канцы вясны ў беларускія кавярні прыйшоў новы трэнд – вечкі, стылізаваныя фігуркамі качак, трусоў і капібар для напояў. Хвалю падхапілі і ўстановы Гродна — у Threads карыстальнікі расказваюць, дзе шукаць падобныя вечкі.

У кафэ «Гранд» і ў Varka — жабкі 

Ва ўстанове на Ажэшкі, 35а з’явіліся вечкі з жабкамі. Верагодна, атрымаць іх можна будзе пры замове кавы, матчы або ліманаду.

Таксама ў сацсетках пішуць, што атрымаць шкляначку з жабкой можна ў сетцы кавярняў Varka. Мяркуючы па Instagram сеткі, ёсць і станчыкі з рознакаляровымі (ружовымі, зялёнымі і аранжавымі) качкамі.

Coffee Shop і Mood — качкі і трусы

У спешелці-кавярні Coffee Shop на Мітрапаліта Філарэта, 25 засталіся верныя класіцы — прапануюць вечкі з жоўтымі качкамі і белымі трусамі.

У Гродне з'явіліся трэндавыя вечкі са звяратамі. У якіх кавярнях іх шукаць?
Стылізаваная крышка ў Coffe Shop. Фота: Threads

У кавярні Mood на Замкавай, 7 таксама з’явіліся такія вечкі.

«Фігуркі цяжкія, са шкла, майце на ўвазе, на шкляначцы гарбаты можа трымацца крыху горш, з-за высокай тэмпературы напою, але тым не менш яны ўстойлівыя», — тлумачаць у Instagram кавярні. 

Чытайце таксама: У Гродне на месцы сеткавага кафэ адкрыўся салон прыгажосці