У Гродне падлеткі забаўляліся на даху — «стралялі» з прадмета, падобнага на пісталет. Відэа з гульнямі трапіла ў інтэрнэт. Міліцыя ім зацікавілася і выехала на месца.

Усё адбылося 4 траўня на шматпавярхоўцы па адрасе Індурская шаша, 4/2, паведамляе Telegram-канал УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі міліцыі, на даху знаходзіліся пяцёра падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Як высветлілася, «зброя» была цацачнай. Двое школьнікаў патлумачылі, што стралялі па пакрыцці даху і не цэліліся ў людзей. Свае дзеянні яны патлумачылі гарэзай і жаданнем паглядзець на горад з вышыні.

У Гродне падлеткі стралялі з "пісталета" на даху шматпавярховіка — на месца выехала міліцыя
Пісталет, з якім гулялі падлеткі. Фота: t.me/Neman102

Інфармацыю аб тым, што адбываецца, міліцыя знайшла, калі маніторыла інтэрнэт. Відэа выклікала грамадскі рэзананс, так што супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС выехалі на месца. Асобы падлеткаў выявілі за гадзіну.

Па факце праводзіцца праверка. Трасама высветлілася, што ўваход на дах дома не быў зачынены. Адказным асобам вынеслі прадстаўленне аб ліквідаванні парушэнняў.