Некалькі кропак сеткі аптэк «Добрыя лекі» перайшлі на кругласутачны рэжым працы. Адна з іх знаходзіцца ў Гродне па адрасе Кабяка, 26 – цяпер лекі можна купіць і ноччу.
Для кліентаў аптэкі дзейнічае праграма лаяльнасці. Пры набыцці лекаў, у тым ліку ноччу, сетка налічвае бонусы на карту лаяльнасці, дае скідку льготным катэгорыям пакупнікоў, а таксама прымае электронныя рэцэпты.
У Гродне працуе яшчэ некалькі кругласутачных аптэк. Яны адносяцца да сеткі РУП “Фармацыя”. Адна з кропак знаходзіцца на Ажэшкі, 42, другая — на Паповіча, 10.
Чытайце таксама: У Гродне пачнуць адключаць гарачую ваду. Праверце сваю вуліцу ў спісе



