Актывіст Мікола Дзядок выпусціў кнігу “Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах». У выданні аўтар расказвае пра сем месяцаў знаходжання ў турме Гродна.

У прыватнасці, у кнізе распавядаецца пра знаходжанне ў так званых кішэнях – маленькіх адзіночных камерах.. «Адзіночках, у якіх увесь час паміраюць людзі», — дадае на сваёй Facebook-старонцы аўтар. 

Выйшла кніга пра гродзенскую турму – яе напісаў былы палітвязень
Кніга Міколы Дзядка «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах». Фота: Facebook-старонка аўтара

Вядома як мінімум аб некалькіх смерцях, якія адбыліся ў гродзенскай турме. Сярод загінулых – мастак Алесь Пушкін, які памёр у рэанімацыі, куды яго даставілі з турмы. Па паведамленнях Міколы Дзядка, у гродзенскай турме сукамернікі забілі зняволенага Яўгена Шыпуля.

Па словах Дзядка, у кнігу ўвайшлі фрагменты, якія раней ён не агучваў ні ў інтэрв’ю, ні на сваім YouTube-канале.

Актывіст таксама запланаваў прэзентацыю кнігі, якая адбудзецца 31 траўня ў творчай прасторы Zolаk у Вільні. На сустрэчы Дзядок раскажа пра метады вярбоўкі, якой карыстаюцца агенты КДБ у гродзенскай турме.

Выданнем кнігі займалася беларуская анлайн-бібліятэка Kamunikat. Кнігу выпусцілі на беларускай і рускай мовах.

Чытайце таксама: Унітаз затыкаюць хлебам, вяроўкі робяць з пакетаў. Як выжываюць вязні гродзенскай турмы