За 2025 год у вобласці выявілі 81 злачынства, якое замахваецца на палавую свабоду або палавую недатыкальнасць непаўналетніх. Гэта на восем больш, чым летась. 13 з іх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Усталяваны:

  • 71 пацярпелы,
  • з якіх 24 – малалетнія,
  • 21 – жаночага полу, 3 – мужчынскага полу,
  • 51 падазраванага,
  • 8 з іх здзяйснялі злачынствы сістэмна.

За 4 месяцы 2026 года ў вобласці ўжо выявілі 40 падобных злачынстваў, з якіх 7 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Выяўлена 35 пацярпелых, з якіх 12 – малалетнія (10 – жаночага полу, 2 – мужчынскага полу) і 25 падазраваных.

У залежнасці ад нюансаў адказнасць можа наступаць па пяці артыкулах — 166 – 170 КК.

Як расследуюць справы з педафіліяй

Міліцыя распавядае пра складанасць расследавання такіх злачынстваў: яны здзяйсняюцца без сведак. Пацярпелыя паведамляюць пра яго, калі сляды знішчаныя – памыта бялізна, вымытае цела, знішчаныя запісы з камер назірання.

Гэта адбываецца таму што дзеці не разумеюць супрацьпраўнасць дзеянняў і лічаць сябе вінаватымі. А бацькі не хочуць распавядаць пра тое, што здарылася — маўляў, гэта негатыўна паўплывае на рэпутацыю дзіцяці і яго сям’і. Гэта на руку педафілам.

Таму міліцыянты наладжваюць супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя і адукацыі. У 2025 годзе ў АУС вобласці паступіла 22 інфармацыі з устаноў аховы здароўя і 4 з устаноў адукацыі аб здзяйсненні ў дачыненні да непаўналетніх злачынстваў супраць палавой свабоды. У ходзе праверкі па трох распачатыя крымінальныя справы.

Чытайце таксама: “Сам факт існавання — прапаганда”. Абмеркавалі з актывістам закон аб забароне прапаганды гомасэксуальнасці і чайлд-фры

Денис Мисюля