З 1 па 7 чэрвеня ў Гродне адбудзецца гастрафэст, прымеркаваны да XV Фестывалю нацыянальных культур. Ініцыятарам кулінарнага фестывалю выступае Гродзенскі гарвыканкам. Некалькі кавярняў і рэстаранаў горада падрыхтуюць спецыяльныя фестывальныя сэты з акцэнтам на беларускую кухню.

Што чакае гасцей

Удзел у фестывалі прымуць 10 устаноў. Наведвальнікам прапануюць арыгінальныя і выгадныя гастрасэты коштам ад 28 да 38 рублёў.

У меню — стравы беларускай кухні: класічныя дранікі са смятанай, халаднік на кефіры, мачанка, а таксама дэсерты — панкейкі з марожаным і губерцікі з макам.

Падрабязнасці пра фестывальныя сэты арганізатары паабяцалі распавесці ў бліжэйшы час.

Установы-ўдзельніцы

  • Рэстаран «Гринвич» — вул. Савецкая, 29
  • Міні-кавярня «Драники» — вул. Ажэшкі, 35
  • Рэстаран «Беласток» — вул. Віленская, 2
  • Кавярня «Карчма» — вул. Савецкая, 31
  • Бар «Публика» — вул. Маставая, 31
  • Кавярня «Раскоша» — вул. Савецкая, 7
  • Рэстаран «Бакст» — вул. Замкавая, 21
  • Кавярня «Паланэз» — вул. Будзёнага, 56
  • Кавярня «Небо» — вул. Савецкая, 18
  • Кавярня «Пельменная» — вул. Савецкая, 23

XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне з 5 па 6 чэрвеня. Плануецца, што сёлета ўдзельнічаць у ім будуць больш за 800 чалавек.

Гасцям прадставяць культуру, тraдыцыі, музыку і нацыянальную кухню 42 народаў. У межах свята ў горадзе таксама будуць працаваць каля двух дзясяткаў этнічных падворкаў.

Денис Мисюля