Яшчэ адна крама бяспошліннага гандлю “Беламаркет” з’явіцца ў аўтадарожным пункце пропуску “Бераставіца”. Яе пабудуюць да канца года.
На ўсё выдаткуюць 926 904 рублі. Арганізацыяй закупкі займалася фірма “РосБелІнжынірынг”, узвядзеннем зоймецца “Кватрабуд”.
У асартыменце “Беламаркета” парфумерыя, касметыка, алкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы і аксэсуары. А таксама тавары беларускай вытворчасці – кандытарскія вырабы, напоі, сувеніры.
Усяго ў “Бераставіцы-Баброўніках” ёсць дзве крамы Duty Free на выездзе з Беларусі і адна — на ўездзе.
Чытайце таксама: Рэйсы, квіткі, чэргі. Што вядома пра адкрыццё пунктаў пропуск “Брузгі” і “Бераставіца”?



