Кветкавае афармленне і вертыкальнае азеляненне ў Гродне патрабуюць вялікіх укладанняў, але адмаўляцца ад гэтага ўлады не будуць, сказаў у інтэрв’ю «Гродно Плюс» старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель.
Рэагуючы на крытыку некаторых жыхароў Гродна, якія прапаноўвалі пусціць грошы з гарадскога бюджэту на іншыя патрэбы, Хмель адзначыў, кветкі ў горадзе – “трэнд і справа гонару”.
Андрэй Хмель прызнае, што кветкавае афармленне патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. Пры гэтым горад, але яго думку, становіцца прыгажэйшым і прыцягвае турыстаў, таму адмаўляцца ад выбранага напрамку ў бліжэйшы час чыноўнікі не плануюць.
Гэта ўкладанне ў развіццё турызму, турыстычнай інфраструктуры ў тым ліку. І гэта працуе, – кажа чыноўнік.
Хмель сказаў, што кветкі – гэта ўжо “фішка”, і ён з ЖКГ атрымлівае ад гэтага задавальненне. Як кіраўнік горада ён лічыць, што мае права сам прымаць рашэнні. На яго думку, яго ў пытанні кветак падтрымлівае большасць.
Чыноўнік прызнае, што ў прыярытэце – “ямы на дарогах і паламаныя лаўкі”, верагодна, маючы на ўвазе пад гэтым гарадскую інфраструктуру. І дадае, што “не можа дазволіць сабе”, каб Гродна быў горшы за іншыя гарады.
Апошняя крытыка з боку гродзенцаў была накіравана на кветкавыя аркі на вуліцы Савецкай. Некаторыя гараджане ацанілі кампазіцыю, іншыя палічылі, што яна псуе від на вуліцу. У выніку ў красавіку 2026 пасля праведзенага апытання аркі вырашылі часткова прыбраць з Савецкай.
А летам 2024 года ў гараджан узніклі пытанні да кветкавых агароджаў у парку Жылібера і на Старым мосце — ідэю запазычылі ў кітайскага горада Гуанчжоу.
Канцэпцыю перанеслі і ў Гродна, але не ўлічылі некаторых нюансаў: кропельны паліў, угнаенні, падбор кветак і замену іх па сезоне. Тады для рэалізацыі задуманага не хапіла часу, прызнаваў Андрэй Хмель.
Чытайце таксама: Як развітацца з бензакасой і вырасціць каля дома лугавы газон. Пакрокавы гайд для гараджан



