Силавікі выклікалі на гутаркі знаёмых культурнай менеджаркі Юліі Катаржынскай, якая ў апошнія гады жыве за межамі Беларусі. Паводле слоў самой Катаржынскай, гэта адбылося ў дзень яе нараджэння. Пра гэта паведамляюць гарадзенскія праваабаронцы са спасылкай на старонку Юліі ў Facebook.
«Выклікалі на допыт маіх аднакласнікаў, аднагрупнікаў, выкладчыкаў (людзей, з якімі мы год 15 не камунікавалі) у мой дзень народзінаў, каб яны павіншавалі мяне, перадалі прывіт ад паліцаяў і іх патрабаванне тэрмінова выйсці з імі на сувязь, іначай усім будзе фігова», — напісала Катаржынская.
Падобныя выпадкі ўжо здараліся
Раней пра візіты супрацоўнікаў міліцыі да сваякоў паведамляў гарадзенскі журналіст і блогер Валер Руселік. У 2025 годзе силавікі прыходзілі да яго блізкіх і распытвалі пра яго, згадваючы Telegram-канал Daroha.
Паводле слоў Руселіка, гэта ўжо не першы падобны выпадак: раней супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго сваякоў у красавіку 2025 года, паведамлялі гарадзенскія праваабаронцы.


