У канцы красавіка 2026 года ў Слоніме былі затрыманыя мясцовыя грамадскія актывісты: сябра БХД Алесь Масюк, актывісты Партыі БНФ Павел Севасцьян і Віктар Марчык, піша “Вясна”.
На сённяшні момант дакладнай інфармацыі аб іх месцазнаходжанні і працэсуальным статусе няма.
UPD 23 ліпеня. Затрыманне актывістаў адбылося ў рамках групавой крымінальнай справы, якая тычыцца дзейнасці “Беларускай рады культуры”. Затрыманні па гэтай справе прайшлі і ў іншых гарадах Беларусі, піша “Гарадзенская праваабарона”.
Вядома, што слонімскія актывісты бралі ўдзел у некаторых культурных сустрэчах, што цяпер расцэньваюць у Беларусі як удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.
Чытайце таксама: У Зэльвенскім раёне затрымалі ксяндза. Яго арыштавалі на 15 сутак



