Агульнаадукацыйную сярэднюю школу з басейнам узвядуць у квартале “Грандзічы-24” у Гродне. Зараз выбіраюць генеральнага праекціроўшчыка на распрацоўку раздзелаў перадпраектнай дакументацыі.

Рашэнне аб будаўніцтве прынялі ў чэрвені 2026 года. Да канца жніўня 2026 года створаць перадпраектную дакументацыю. Працягласць будаўніцтва вызначаць праектам.

У рамках праекта ўзвядуць будынак школы і басейна, злучаныя пешаходнай галерэяй ва ўзроўні другога паверха. А таксама школьны стадыён з дарожкамі і полем для футбола, пляцоўкамі для спартыўных гульняў, метэаралагічна-геаграфічную пляцоўку, пляцоўку для вывучэння правілаў дарожнага руху. У школе будуць чатыры паверхі і 70 кабінетаў. Вялікія навучальныя памяшканні абсталююць мультыбордамі. Забяспечаць безбар’ернае асяроддзе.

У адну змену ў школе будзе вучыцца 1020 чалавек. Колькасць класаў у паралелі – чатыры, усяго – 44 класа. Асобна пабудуюць будынак для практычнага навучання асновам бяспекі жыццядзейнасці дзяцей.

Па падліках уладаў, да 2030 года ў мікрараёне будзе жыць больш за 60 тыс. чалавек. Акрамя сярэдняй школы, распрацуюць праект дзіцячага садка ў Грандзічах. Іх плануюць пабудаваць да верасня 2028-га.