У папулярным дворыку на Вялікай Траецкай, 37 адкрываецца CH🌶️LI Bar Gastro Dance. Тут будуць аўтарскія бар і кухня і кальяны. Да адкрыцця “амаль гатовыя”.
– Мы ўклалі душу ў кожны куток: ад утульнага асвятлення да меню, якое мы складалі з вялікай любоўю да вас. Мы амаль скончылі ўсе падрыхтоўкі і з нецярпеннем чакаем моманту, калі ўпершыню адкрыем для вас дзверы. Засталося зусім няшмат, – пішуць уладальнікі.

Меню з кухняй і барам пакуль не раскрылі. Таксама абяцаюць жывы гук і “топавых” дыджэяў.
Назва збольшага сугучна з кафэ Chill pub, якое адкрылася на Девятовке ў 2025 годзе. Але гэта розныя ўстановы.


