У Гродне прапанавалі арганізаваць карпаратыў для самазанятых і індывідуальных прадпрымальнікаў – яны звычайна застаюцца без яго, бо працуюць без каманды. Ініцыятыву гродзенка праявіла ў Threads – у каментарах адпісаліся першыя жадаючыя.

«З вас аплата ўсталяванага кошту квітка, захаванне дрэс-кода і яшчэ некаторых умоў. Арганізацыяй займацца не трэба. Усё будзе зроблена для вас», — апісала ўмовы свята гараджанка. 

У каментарах адзначылася не менш за дзесяць іпшнікаў, якія паведамілі, што зацікаўлены ў такім фармаце свята. Адзін з каментатараў напісаў, што марыць аб карпаратыве з 2018 года.

Арганізатары квіта «VSпомнить VSё» паабяцалі зрабіць «ачмурэнную навагоднюю» віктарыну і заклікалі звязацца з імі. Творчая прастора Art Room дадала, што карпаратыў можна арганізаваць у іх. Падобная прапанова паступіла і ад гродзенскай прасторы «Встречи» – аўтарка паста аддала перавагу ім.

Чытайце таксама: Беларуса абурылі цэны на арэнду домікаў у Гродне – у святы кошт дасягае $1,5 тысячы