Знакаміты беларускі і савецкі спартсмен, тяжкаатлет Аляксандр Курловіч сканчаўся ў Гродне 6 красавіка. Спартсмену было 56 гадоў. Смерць надышла ад сардэчнага прыступа. Пахаванне спартсмена адбудзецца 9 красавіка.

У памяць пра Аляксандра Курловіча Hrodna.life сабраў 10 цікавых фактаў з жыцця чалавека-легенды спорту.

1. Першы рэкорд скарыў у 13-гадовым узросце ў вагавай катэгорыі да 48 кілаграмаў. За 4 гады пабіў 20 юнацкіх рэкордаў рэспублікі.

2. Па спецыяльнасці Аляксандр Курловіч — выкладчык фізікі. Ён выпускнік ГрДу імя Янкі Купалы

3. Двойчы станавіўся алімпійскім чэмпіёнам. Першы раз у 1988 у Сеуле у катэгорыі звыш 110 кг. Другі - у 1992 у Барселоне ў суперцяжкай вазе. Да Аляксандра Курловіча па две залатыя алімпійскія ўзнагароды заваявалі толькі два савецкіх цяжкавагавікі - Васіль Аляксееў і Леаніда Жабацінскі. Абодва мелі вагу па 160 кг.

4. На рахунку Курловіча 12 святовых рэкордаў, 8 з каторых былі усталяваны цягам аднаго года — 1994. Толькі на чэмпіянаце свету гэтага года ў Стамбуле ён усталяваў 6 рэкордаў - у кожнай выкарыстанай спробе. Рэкордны рывок таго года - 205 кілаграмаў застаецца найвышэйшым да гэтага часу. Вагавую катэгорыю звыш 108 кг знялі са спаборніцтваў пасля 1997 году. Лепш за Курловіча ніхто не паспеў выступіць. У гэты ж год ён стаў уладальнікам кубка свету.

5. Аляксандр Курловіч — 4-х кротны чэмпіён свету і 2-х кротны чэмпіён Еўропы.

6. У 2006 імя спартсмена увекавечылі у Залі гонару Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF).

7. Па сканчэнню спартовай кар’еры застаўся працаваць у судзействе. У 1999 стаў суддзёй вышэйшай міжнароднай катэгорыі. Пазней працаваў членам тэхнічнага камітэта Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі, членам выканкама Еўрапейскай федэрацыі.

8. Аляксандр Курловіч узнагароджаны ордэнам «Знак почета». Меў званне Заслужанага работніка фізічнай культуры Рэспублікі Беларусь.

9. Аляксандр Курловіч абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

10. У родным горадзе Аляксандр Курловіч адзначаны званнем «Ганаровы грамадзянін горада Гродна»

Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні родным і блізкім спартсмена.