Любіш разглядаць вялізных павукоў, інфрачырвоную фатаграфію, далёкія краіны ды прыгожыя віды нашага горада? Глядзі класных гродзенскіх Instagram-фатографаў.

Сяргей Саковіч

Сяргей захапляецца макраздымкай і паказвае страшных жукоў і павукоў мілымі і забаўнымі, а птушак і матылькоў - яшчэ прыгажэйшымі, чым яны нам здаюцца. Сяргей — біёлаг па адукацыі. І макраздымка для яго — гэта яшчэ і спосаб вывучыць жывёл і насякомых.

www.instagram.com/p/BlPuNhwhVEt/?taken-by=siarhiej.sakovich

www.instagram.com/p/Bk4nNmshx8_/?taken-by=siarhiej.sakovich

Сяргей Марозаў

Сяргей Марозаў - вядомы вясельны фатограф. Акрамя гэтага, ён адзняў серыю зорнага неба. Цяпер ён захапіўся інфрачырвонай фотаздымкай і плануе зрабіць з яе асобную выставу.

www.instagram.com/p/Bd22hnfB2EF/?taken-by=banifacyj

www.instagram.com/p/BhUlpStlPlj/?taken-by=banifacyj

Уладзімір Паскаль

«Здымаю на тэлефон, бо камера — гэта дорага», — піша пра сябе аўтар. У профілі можна знайсці ўсе адценні неба — сіняе, жоўтае, чырвонае. І прыгожых коцікаў.

www.instagram.com/p/BlnAEouBNre/?taken-by=grodnophotographer

www.instagram.com/p/BhqwXB5FjOR/?taken-by=grodnophotographer

Anny Damned

У профілі дзяўчыны здымкі прыроды з падарожжаў і фота роднага горада. Акаўнт натхніць вас купіць ровар, каб быць як Anny і мець магчымасць выехаць за горад і пабачыць гэтыя мясціны на свае вочы.

www.instagram.com/p/BlbVPBSh4To/?taken-by=anny.damned

www.instagram.com/p/BiMatSOBYpc/?taken-by=anny.damned

Аляксандр Саенка

Горад, дрэвы, неба, рэчкі, але ў цэнтры фатаграфій Аляксандра знаходзіцца чалавек як частка гэтай прыроды.

www.instagram.com/p/BjFraPjBnxn/?taken-by=asayenka

www.instagram.com/p/BeNlgelDtSn/?taken-by=asayenka