Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Да зорак»: рэжысёр няўдала гуляе ў класікаў, а Брэд Піт захрасае ў цернях космасу - Hrodna.life - навіны Гродна

У фільме «Да зорак» Брэд Піт з дапамогай далёкага касмічнага падарожжа спрабуе разабрацца са сваімі «прусакамі ў галаве». Гэты кіношны псіхааналіз працягласцю ў 2 гадзіны меў усе перадумовы ў будучыні прэтэндаваць на статус класікі жанру, але ў выніку згубіў усе перавагі і скаціўся ў безэмацыйны фінал.

www.youtube.com/watch?v=kgq5xWY2lwU

Ужо ў арыгінальнай назве стваральнікі кінапалотнішча «Ad astra» робяць тоўстыя намёкі пра ўнікальнасць іх праекта. Выкарыстанне латыні мае на ўвазе не проста забаўляльны аповяд пра пасадку бульбы ў «Марсіяніне», а нешта большае. І ў першых кадрах, дзе блікі святла ад далёкай чырвонай зоркі праносяцца на фоне задуменнага твару Піта, заўважная ідэя распавесці пра адзіноту чалавечай душы ў Сусвеце.

Маўклівая адзінота

Унутраная адзінота галоўнага героя, Роя Макбрайда, справакавана небяспекай прафесіі астранаўта і цяжарам страты бацькі шмат гадоў таму. Прасцей быць аднаму, каб умоўныя блізкія не мусілі перажываць кашмары смяротнай страты. Аб цяжкай адказнасці перад іншымі людзьмі герой Піта не раз будзе згадваць у пастаянных маналогах падчас свайго падарожжа.

«Да зорак»: рэжысёр няўдала гуляе ў класікаў, а Брэд Піт захрасае ў цернях космасу

Тэма маўклівай адзіноты радніць «Да зорак» з яго жанравым папярэднікам «Чалавекам на Месяцы». Толькі герой Раяна Гослінга ў суровай ціхамірнасці хавае боль рэальнай страты, а Рой Макбрайд адчувае страх перад умоўнай будучыняй. Страх нядрэнна камуфлюецца ў ціхамірным твары Брэда Піта, які шматкроць за дзве гадзiны паўстане буйным планам. Наколькі б добра акцёр у свае 55 не выглядаў, такое частае з’яўленне пачынала надакучаць.

Пагоня ў найлепшых традыцыях Дзікага Захаду

Больш цікавым выглядала ў першай палове фільма прагназаванне ўмоўнага будучыні. Зямляне асвоілі Месяц настолькі, што галоўнаму герою становіцца моташна ад гэтага. Светлыя розумы мінулага бачылі ў бязмежжы Космасу рай, дзе не будзе месца грамадству спажывання са сваімі войнамі. Але Месяц ператварыўся ў цэнтр забаваў і поле бітвы, дзе браты па розуму працягваюць забіваць адзін аднаго за мінеральныя рэсурсы.

Менавіта з Месяцам будзе звязаная найлепшая сцэна фільма, дзе галоўны герой зладзіць гонкі на месяцаходах. Экшн будзе параўнальны з найлепшымі пераследаваннямі ў жанры вестэрн, тым больш месяцовы пейзаж супастаўны з пусткамі Дзікага Захаду.

Кубрык, Шазэл, Куарон

Эти игры в классиков испортили фильм и превратили в скучнейшее действие, где напрочь отсутствует яркая кульминация. Вы не услышите ответов на заданные вопросы, так как застрянете в терниях громадного космоса.

Загадка страты бацькі прымусіць галоўнага героя адправіцца да межаў Сонечнай сістэмы. Гэта падарожжа спадабаецца аматарам візуальнага мастацтва: вялікі экран падорыць разнастайныя фарбы велізарных газавых гігантаў Юпітэра і Сатурна. Але ў гэтым жа палёце, дзе герой паспрабуе раскрыць крыніцу небяспекі сусветнага маштабу, рэжысёр Джэймс Грэё захоча дасягнуць узроўню класікі кіно.

Ён паспрабуе як Стэнлі Кубрык адшукаць на задворках свету самога Бога ў асобе айца пратаганіста, які стаў славалюбным старым; ён паспрабуе як Дэмьен Шазэл распавесці аб адчуванні маўклівай смерці, але банальны бесперапынны ўнутраны маналог, як заезджаная кружэлка, спрабуе данесці надакучлівыя ідэі вечнага быцця; ён паспрабуе як Альфонса Куарон спалохаць варожай пустэчай Космасу, якая нясе небяспеку звар’яцець ад адзіноты, але затарможаная манатоннасць не дае насалодзіцца страхам перад Сусветам.

Гэтыя гульні ў класікаў сапсавалі фільм і ператварылі ў сумнае дзеянне, дзе цалкам адсутнічае яркая кульмінацыя. Вы не пачуеце адказаў на зададзеныя пытанні, бо захраснеце ў цернях велічэзнага космасу.