Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ад "Піянера" да бескантактавага. Першаму кіроўцу тралейбуса ў Гродне па начах сніцца транспарт - Hrodna.life - навіны Гродна

Тралейбусны рух у Гродне быў адкрыты 5 лістапада 1974 года паміж «Азотам» і Савецкай плошчай. Кіроўцамі дзесяці новых тралейбусаў сталі гродзенскія хлопцы, якія скончылі чатырохмесячныя курсы ў Мінску. З той першай групы найдаўжэй за стырном тралейбуса працаваў Уладзімір Пахаркоў. Яго вадзіцельскі стаж склаў 39 гадоў, што з’яўляецца амаль рэкордам у Беларусі.

Уладзіміра, як і многіх іншых ветэранаў тралейбуснага ўпраўлення, 25 студзеня запрасілі на прэзентацыю новых бескантактавых тралейбусаў. У далёкіх 1970-х гадах маладыя кiроўцы і не марылі аб такім гібрыдным транспарце.

2
Прэзентацыя новых бескантактавых тралейбусаў у Гродне
«Прайшло ўжо 43 гады як запусцілі ў Гродне першыя тралейбусы. Я быў першаадкрывальнікам і вельмі быў рады вадзіць такі від транспарту. Вядома, мы ўсе думалі, што з часам транспарт будзе мяняцца, але каб тралейбус без кантактнай сеткі ехаў, такое мала хто мог выказаць».

На першы тралейбус школьнікі збіралі металалом

З запускам тралейбусаў у 1974 годзе вырашылася наспелая транспартная праблема ў Гродне, кажа Уладзімір. Са з’яўленнем новага транспарту 160-тысячны горад набыў больш сучасны выгляд, акультурылі вуліцы і паветра стала значна чысцей.

«Тады, як і цяпер, на прэзентацыю тралейбусаў прыйшло мноства гараджан. Першы наш тралейбус называўся „Піянерскі“, на яго гродзенскія школьнікі збіралі металалом. Уся першая партыя тралейбусаў у Гродне была з дзесяці штук. Атрымлівала наша ўпраўленне іх у горадзе Энгельсе».

Першы тралейбус "Пiанерскi". Фота grodnotu.by
Першы тралейбус «Пiанерскi». Фота grodnotu.by

Ад «Азоту» да Савецкай плошчы

З запускам тралейбусаў у горадзе можна было ўбачыць тысячы шчаслівых гродзенцаў, якія радаваліся навінцы. Кіраўніцтва горада дазволіла ўсім першы дзень ездзіць на новым транспарце цалкам бясплатна. Тады на 10 тралейбусах працавала 25 вадзіцеляў.

«Былі ў нас усе маладыя хлопцы. Нас у Мінск адправілі на 4 месяцы, каб усяму навучыцца. Першы маршрут у Гродна быў ад „Азоту“ да Савецкай плошчы. Працягласць 6 км. Кожны кіроўца за змену намотваў 18 кругоў. Адзін маршрут 30 хвілін, а стаянка на канцавым прыпынку 5 хвілін».

Адкрыццё першага маршруту ў Гродна "Азот" - Савецкая плошча. Фота grodnotu.by
Адкрыццё першага маршруту ў Гродна «Азот» — Савецкая плошча. Фота grodnotu.by

За 39 гадоў змяніў 4 тралейбусы

Уладзімір — адзіны з групы кіроўцаў 1974 года, які застаўся працаваць у тралейбусным упраўленні да пенсіі. Рэкардсмен адпрацаваў за рулём грамадскага транспарту 39 гадоў і сышоў на пенсію ў чэрвені 2013 года. Больш за Уладзіміра ў Гродне на тралейбусе ніхто не наездзіў.

«Ведаю, што больш за мяне на год праездзіў нейкі кіроўца ў Мінску. Можа я і хацеў бы больш, але мне і так далі тры дадатковых гады. За гэты час мне ўдалося папрацаваць за рулём новых тралейбусаў. Вядома, я сумую па сваёй працы. Бывае, нават сніцца транспарт. За ўсе 39 гадоў працы я змяніў толькі чатыры тралейбусы. Ад таго як паступілі да нас ва ўпраўленне, так і да спісання».

1
Уладзімір у новым бескантактавым тралейбусе. Цяпер ён пасажыр, а не кіроўца

Убачыць «Вітаўта» на вуліцах Гродна

Тэхналогіі не стаяць на месцы і Уладзімір упэўнены, што Гродна ў будучыні яшчэ пацешыць гараджан незвычайнымі тралейбусамі, а магчыма і электрабусамi.

«У сучасных тралейбусаў сур’ёзна адрозніваецца кабіна ад тых, якія былі ў нас спачатку. Ёсць кандыцыянер, цёпла. Першыя тралейбусы ў Гродне былі вельмі шумныя, а зараз ездзіць адно задавальненне.

Што тычыцца будучыні, то я нават і не ведаю, што можа быць лепш. Ёсць адна мадэль, якой я сімпатызую, гэта «Вітаўт», яны ездзяць у Мінску. Спадзяюся і ў нас такія калі-небудзь з’явяцца".

Тралейбус VitovtMAX на вуліцах Масквы
Тралейбус VitovtMAX на вуліцах Масквы