Карыснае

AduLife Hrodna: чаму навучыцца ў Гродне на тыдні 28 лістапада — 4 cнежня?

Падказваем, чаму цікаваму і карыснаму можна навучыцца на гэтым тыдні.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Экалогіі

Хочаце пазнаёміцца з асноўнымі экалагічнымі праблемамі Гродна і Беларусі? Вы жадаеце развіваць экалагічны рух на Гродзеншчыне? Тады вам у ЭкаСтудыю!

Тэма на 28 лістапада: Вітаміны і мінералы

Час: па панядзелкам, 17.00−18.00

Месца: Ціміразева 10.1−31 — першы дзень

Уваход вольны.

2. Здароваму харчаванню

Ці ведаеце вы, якая роля харчавання ў стане здароўя чалавека? Якія фактары ўплываюць на «правільнае харчаванне»? І якія складнікі такога харчавання? Як дапамагчы сабе і сваёй сям'і быць здаровымі і бадзёрымі выкарыстоўваючы тыя прадукты, што даступныя?

Даведацца адказы на ўсе пытанні аб здаровым харчаванні вы зможаце падчас «Карыснай Сустрэчы» з кансультантам па збалансаваным правільным харчаванні Таццянай Смольнік.

Час: 2 снежня (пятніца), 19.30

Месца: вул. Будзёнага 48а-86 (Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Стцдыя карысных кампетэнцый»

Уваход вольны, запіс па телефону + 375 33 634 10 41

3. Мастацкі майстар-клас

Вас цікавіць графіка і ілюстрацыя? Запрашаем на майстар-клас мастака Паўла Татарнікава. Мастак — графік, ілюстратар, выкладчык. Таксама зараз у даўняй галерэі «Крыга» можна глядзець яго выставу.

Час: 2 снежня (пятніца) у 18.30

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

Запіс па телефоне +375 29 951 05 61

4. Contemporary dance

ДОМ46 запрашае на майстар-клас Contemporary dance. Гэта ўнікальная падзея арганізавана пры падтрымцы партнёраў-экспертаў з Гомеля. Заняткі як для дарослых, так і дзяцей.

Час: 2- 3 снежня

Месца: ДОМ46, Лелявеля 46

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024