Людзі і справы

«Усё, што было важна Феліксу, важна і мне». Гродна наведаў сябар Фелікса Зандмана

Для паляка Яна Фiёра Беларусь стала 149 краінай, у якой яму ўдалося пабываць. Месцам двухдзённага візіта ён абраў менавіта Гродна. Для яго важна было наведаць горад, дзе нарадзіўся і ратаваўся ў час Другой сусветнай вайны яго сябар Фелікс Зандман.

З вядомым ураджэнцам Гродна, які цудам выратаваўся ў час нямецкай акупацыі, Ян пазнаёміўся ў Філадэльфіі. Пасля знаёмства з Зандманам ён стаў займацца гісторыяй яго жыцця і поспеху.


Фелікс Зандман — навуковец і інжынер, заснавальнік і галоўны тэхнічны дырэктар міжнароднай кампаніі «Vishay Intertechnology» — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў электронных кампанентаў у свеце. Нарадзіўся ў 1927 годзе ў Гродне, памёр у 2011 у ЗША.


Інфармацыя для новай кнігі

«Пасля знаёмства з гэтым легендарным чалавекам і пасля таго, калі я даведаўся яго гісторыю, мне хацелася напісаць кнігу, але Фелікс быў чалавекам сціплым і не хацеў шмат увагі. Але сталася так, што пасля мяне прыйшоў іншы амерыканскі, больш агрэсіўны журналіст, які ўсё ж прымусіў Фелікса ўсё расказаць: праз нейкі час выйшла кніга пра гісторыю поспеху хлопчыка з Гродна», — кажа Ян.

За ўвесь час, які Ян кантактаваў з Феліксам, яму ўдалося запісаць больш за 50 старонак пра жыццё вядомага фізіка. Паляк плануе апублікаваць іх.

«Я планаваў напісаць больш, але Фелікс памёр і мая кніга засталася няскончаная. Каб завяршыць пачатае, я прыехаў адмыслова ў Гродна: паглядзець на тыя месцы, дзе нарадзіўся, дзе жыў і дзе хаваўся Фелікс. У будучыні планую з’ездзіць яшчэ і ў Ізраіль да яго сям'і, каб сабраць больш інфармацыі. Калі ў мяне будзе больш гісторый, звязаных з Феліксам, магчыма нешта выпушчу. Не магу сказаць дакладна, што гэта будзе: магчыма кніга, а можа серыя рэпартажаў».

У Гродна прывёз «35 Зандманаў»

Яну 68 гадоў, у Польшчы ён мае паспяховы бізнес. Пачынаў ён фізікім, інфарматыкам, журналістам, пасля збег ад камуністычнага рэжыму ў Штаты. Вярнуўся ў Польшчу ў пачатку 2000-х гадоў. Зараз ён валодае выдавецтвам, якое выпускае эканамічныя кнігі, а таксама мае бізнес-школу, у якой вучыцца больш за 1500 чалавек.

«Фелікс мне шмат распавядаў аб бізнесе. У маёй школе хутка будзе „ўрок Зандмана“, дзе будуць распавядаць пра поспех вядомага гродзенца. Хацелася б, каб і беларусы да нас прыязджалі вучыцца, мы над гэтым пытаннем будзем працаваць».

Ян паказвае дом, дзе да вайны жыў Фелікс Зандман
У Гродна Ян прыехаў на канферэнцыю, з сабой захапіў больш за 30 перакладзеных кніг пра жыццё Зандмана. Ён іх бясплатна раздаваў гродзенцам.

«У Польшчы мы выдалі ў перакладзе на польскую кнігу пра Фелікса: наклад больш за 10 000 і амаль усё прадалі. Ужо перад самым ад’ездам у Беларусь у адной з крамаў аказалася „35 Зандманаў“. Я іх узяў і вырашыў прывесці на радзіму свайго сябра.

Фелікс мне часта расказваў пра Гродна. І я хацеў убачыць гэты горад сваімі вачыма. Усё, што важна было Феліксу, то і мне важна. Гэты горад так блізка да польскай мяжы — сюды павінны ездзіць турысты».

«Гродна трэба пазбаўляцца ад камуністычнага мінулага»

Гродна Яну вельмі спадабаўся і ён гатовы прыязджаць часцей. Але заўважыў ён і праблемныя месцы.

«Трэба больш даваць волі прыватнікам, трэба прадаць закінутыя дзяржаўныя будынкі. Турысты едуць у Гродна, але для іх няма месца, няма куды ісці, гораду трэба развівацца і быць гатовым да прыезду замежнікаў. Бянтэжыць шмат камуністычнага мінулага, ад гэтага трэба пазбаўляцца. Напрыклад, Ленін у цэнтры горада, вуліца Карла Маркса і многае іншае. Я не разумею, навошта гэта ўсё ў гэтым цудоўным горадзе. Iдэалогія гэтых асоб загубіла многіх людзей. Трэба забываць гэтыя імёны, бо яны неслі толькі шкоду чалавецтву».

Яна засмуціла беларуская карта платных дарог: яму было незразумела, як ехаць. Дарэчы, Ян нават i не ведаў, што ў Гродне можна прыязджаць без візы.

Бізнесмэн лічыць, што ў Гродна можа хлынуць многа турыстаў, бо палякам ёсць што тут паглядзець.

«Гродна — прыгожы горад з добрымі людзьмі, архітэктурай і прыродай. Гэты горад важны для палякаў, бо з ім звязана наша гісторыя. У Гродна штогод могуць прыязджаць мільёны палякаў, пакідаючы кожны па 100 еўра.

Беларусь павінна быць бліжэй да Польшчы, яна павінна вучыцца ў нашай краіны, бо мы ўжо прайшлі тое, што цяпер праходзіць Беларусь. Каб ехала больш турыстаў, трэба больш свабоды, больш прыватнага бізнесу. Дзяржава — не добры гаспадар, бо яна не сочыць за якасцю развіцця бізнесу. У прыватнікаў наадварот, яны будуць за кожную капейку змагацца. Я раю даць больш свабоды прыватнаму прадпрымальніцтву — тады справы пойдуць у гару».


Даведка

Ураджэнец Гродна Фелікс Зандман пайшоў з жыцця ў 2011 годзе, пражыўшы 84 гады. Роўна 17 месяцаў у час вайны Фелікс разам са сваім дзядзькам і яшчэ двума яўрэямі хаваўся ў сваіх выратавальнікаў у вёсцы ля Гродна. Iмя Зандмана назаўсёды ўвайшло ў гісторыю стварэння сучасных сродкаў камунікацыі. Дзякуючы яму мы, між іншым, карыстаемся сёння мабільнікамі.

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024