Горад

Касплэй, K-pop і агучка. Анімэ-паці ў Гродне сабрала больш за 200 аматараў жанру

Віталь знайшоў сваё пакліканне ў 21 год і стаў акцёрам па агучцы. Віктар быў вайскоўцам, але ўжо два гады прафесійна займаецца арганізацыяй анімэ-паці. Будучая дызайнерка Лізавета да аднаго з фестываляў рыхтавала касцюм цэлы год. Яны і яшчэ больш за 200 аматараў анімэ-культуры сустрэліся 1 жніўня ў моладзевым цэнтры «Гродна» на «Летнім анімэ-паці». «Больш было толькі ў Мінску», — пракаментавалі для Hrodna.life арганізатары.

Анімэ-паці ладзілі ў Гродне ужо пяць разоў. Апошняя вечарына сабрала рэкордную колькасць гасцей — 249 чалавек
Гледачы на анімэ-паці. Тут прайшлі касплэй-шоў, блок K-pop, паці-квэст, настольныя гульні, зона Just dance, кансольная зона, практыкум па агучцы і пошук забойцы ў стылі «мафіі». Можна было памаляваць на «сцяне пажаданняў»

Арганізатар мерапрыемства, Віктар Антончык, займаецца анімэ-фестывалямі па ўсёй краіне з 2019 года. Самыя масавыя вечарынкі, па яго словах, збіраюцца ў Дзень закаханых і Хэлоўін, але летнія таксама карыстаюцца папулярнасцю.

Каб людзі шанавалі свой голас

Адным з вядоўцаў на анімэ-паці быў акцёр агучкі і дыктар Віталь Аўсейкаў з Мінска.

Агучваць анімэ ён пачаў пяць гадоў таму. Спачатку гэта было хобі і «невялікай маніяй», а потым занятак перарос у прафесію. «Вырашыў паспрабаваць сябе [у агучцы]. Падумаў, чым жа я горш? Купіў мікрафон і паехаў на курсы ў Маскву», — распавёў для Hrodna.life Віталь.

Віталь Аўсейкаў правёў практыкум па агучцы. Кожны жадаючы мог агучыць абранага героя анімэ
Віталь заўсёды просіць спачатку пазнаёміцца з персанажам, каб гаварыць за яго «сваім» голасам

«Прафесія вымагае перш за ўсё палюбіць свой голас», — кажа Віталь. Тады і атрымаецца «пачуць сябе ў выглядзе героя».

Косплей: от «монашки» до Кратоса

Адным з конкурсаў анімэ-паці было касплэй-шоў. Лізавета Каралёва прадставіла тут вобраз Кратос з гульні «God of War 4». Дзяўчыне падабаецца рабіць масіўныя касцюмы, дзе шмат брані. Першы касцюм пашыла ў 2015 годзе «для сябе». Потым даведалася, што іх можна паказваць на фестывалях і касплэй-паці. З 2018 года Лізавета стараецца іх не прапускаць. На кожнае мерапрыемства робіць новы касцюм герояў з гульняў і анімэ. «Спачатку вывучаю персанажа, раблю эскізы, потым шыю», — распавяла пра працэс вырабу Лізавета.

Лізавета Каралёва — будучая дызайнерка. Вучыцца ў каледжы мастацтваў і прыходзіць на анімэ-мерапрыемствы проста пабавіць час, выступіць і «каб з ёй пафоткаліся»

Самы просты касцюм у касплэй-гардэробе Лізаветы Каралёвай — «манашка», а самы масіўны, якім дзяўчына ганарыцца, — Драгоз. Зараз у распрацоўцы ў дзяўчыны бранаваны касцюм Fury з «Darksiders».

К-pop — кавер-танцы пад карэйскую музыку

Са слоў вядоўцы Вікторыі на блок K-pop пачалі дасылаць заяўкі задоўга да адкрыцця рэгістрацыі.

Удзельніцы танцавальнага конкурсу K-pop

K-pop (поп-музыка з Паўднёвай Карэі) увабраў у сябе элементы заходняга электрапопа, хіп-хопа, танцавальнай музыкі і сучаснага рытм-н-блюзу. Паўстаў як музычны жанр. Пазней ператварыўся ў маштабную музычную субкультуру. Самае значнае падзея ў K-pop — «cover dance festival» — міжнародны аматарскі танцавальны конкурс, арганізаваны пры падтрымцы паўднёвакарэйскай тэлевізійнай сеткі MBC. Яго ўдзельнікі капіююць харэаграфічныя кампазіцыі карэйскіх цін-ідалаў.

Вядоўца адзначыла цёплае K-pop кам’юніці ў Гродне. «Усе адзін аднаго падтрымліваюць. У Мінску ўсё больш носіць спаборніцкі характар. А тут нават са спіны відаць, што ўдзельнікі ўсміхаюцца і іх падтрымліваюць».

Пераможцамі сярод каманд стала KAORI Team. Яны заяўлялі на ўдзел сем нумароў, але прайшло толькі тры: сола з падтанцоўкай, дуэт і камандны танец.

У цяперашнім складзе дзяўчаты выступаюць два гады. Танцоркі патрапілі ў каманду па рознаму. «Кагосьці самі знайшлі, хтосьці нас. Напрыклад, Даша ўбачыла нас, калі мы выступалі на прэзентацыі фільма. Або ў спецыяльных пабліках для кавер танцораў», — распавялі дзяўчаты.

Лідарка каманды Вераніка Давыдоўская (Rona) (на фота справа) распавяла, што ў K-pop культуры танцы займаюць асноўную частку. Іх і любяць за візуал, канцэпт і касцюмы

«У кожнай групы ёсць відэа выступу, ёсць таксама дэнс практыкі, менавіта харэаграфія. Кожны разбірае, за каго ён будзе танцаваць, на слоу ставіць, разбірае ўсе рухі. Спачатку ідзе бойка, хто за каго і чыя харэаграфія ў нас будзе», — распавяла Rona.

«Каб захацелі прыйсці ў наступны раз»

У месяц арганізатары з Мінска ладзяць ад трох да пяці мерапрыемстваў. Віталь адзначыў, што попыт на такія мерапрыемствы расце. «Наша задача — каб людзям спадабалася і яны захацелі прыйсці ў наступны раз».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024