Віталь знайшоў сваё пакліканне ў 21 год і стаў акцёрам па агучцы. Віктар быў вайскоўцам, але ўжо два гады прафесійна займаецца арганізацыяй анімэ-паці. Будучая дызайнерка Лізавета да аднаго з фестываляў рыхтавала касцюм цэлы год. Яны і яшчэ больш за 200 аматараў анімэ-культуры сустрэліся 1 жніўня ў моладзевым цэнтры «Гродна» на «Летнім анімэ-паці». «Больш было толькі ў Мінску», — пракаментавалі для Hrodna.life арганізатары.
![аниме-пати в Гродно, косплей, K-pop](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/08/animje-37-800x533.jpg)
![аниме-пати в Гродно, косплей, K-pop](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/08/anime-800x533.jpg)
Арганізатар мерапрыемства, Віктар Антончык, займаецца анімэ-фестывалямі па ўсёй краіне з 2019 года. Самыя масавыя вечарынкі, па яго словах, збіраюцца ў Дзень закаханых і Хэлоўін, але летнія таксама карыстаюцца папулярнасцю.
Каб людзі шанавалі свой голас
Адным з вядоўцаў на анімэ-паці быў акцёр агучкі і дыктар Віталь Аўсейкаў з Мінска.
Агучваць анімэ ён пачаў пяць гадоў таму. Спачатку гэта было хобі і «невялікай маніяй», а потым занятак перарос у прафесію. «Вырашыў паспрабаваць сябе [у агучцы]. Падумаў, чым жа я горш? Купіў мікрафон і паехаў на курсы ў Маскву», — распавёў для Hrodna.life Віталь.
![Касплэй, K-pop і агучка. Анімэ-паці ў Гродне сабрала больш за 200 аматараў жанру](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/08/anime-14-800x533.jpg)
![аниме-пати в молодежный центр Гродно](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/08/anime-12-800x533.jpg)
«Прафесія вымагае перш за ўсё палюбіць свой голас», — кажа Віталь. Тады і атрымаецца «пачуць сябе ў выглядзе героя».
Косплей: от «монашки» до Кратоса
Адным з конкурсаў анімэ-паці было касплэй-шоў. Лізавета Каралёва прадставіла тут вобраз Кратос з гульні «God of War 4». Дзяўчыне падабаецца рабіць масіўныя касцюмы, дзе шмат брані. Першы касцюм пашыла ў 2015 годзе «для сябе». Потым даведалася, што іх можна паказваць на фестывалях і касплэй-паці. З 2018 года Лізавета стараецца іх не прапускаць. На кожнае мерапрыемства робіць новы касцюм герояў з гульняў і анімэ. «Спачатку вывучаю персанажа, раблю эскізы, потым шыю», — распавяла пра працэс вырабу Лізавета.
![аниме-пати в Гродно, косплей, God of War 4, Kratos](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/08/anime-13-800x533.jpg)
Самы просты касцюм у касплэй-гардэробе Лізаветы Каралёвай — «манашка», а самы масіўны, якім дзяўчына ганарыцца, — Драгоз. Зараз у распрацоўцы ў дзяўчыны бранаваны касцюм Fury з «Darksiders».
К-pop — кавер-танцы пад карэйскую музыку
Са слоў вядоўцы Вікторыі на блок K-pop пачалі дасылаць заяўкі задоўга да адкрыцця рэгістрацыі.
![аниме-пати в Гродно, K-pop, танцевальный конкурс](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/08/anime-8-800x533.jpg)
K-pop (поп-музыка з Паўднёвай Карэі) увабраў у сябе элементы заходняга электрапопа, хіп-хопа, танцавальнай музыкі і сучаснага рытм-н-блюзу. Паўстаў як музычны жанр. Пазней ператварыўся ў маштабную музычную субкультуру. Самае значнае падзея ў K-pop — «cover dance festival» — міжнародны аматарскі танцавальны конкурс, арганізаваны пры падтрымцы паўднёвакарэйскай тэлевізійнай сеткі MBC. Яго ўдзельнікі капіююць харэаграфічныя кампазіцыі карэйскіх цін-ідалаў.
Вядоўца адзначыла цёплае K-pop кам’юніці ў Гродне. «Усе адзін аднаго падтрымліваюць. У Мінску ўсё больш носіць спаборніцкі характар. А тут нават са спіны відаць, што ўдзельнікі ўсміхаюцца і іх падтрымліваюць».
Пераможцамі сярод каманд стала KAORI Team. Яны заяўлялі на ўдзел сем нумароў, але прайшло толькі тры: сола з падтанцоўкай, дуэт і камандны танец.
У цяперашнім складзе дзяўчаты выступаюць два гады. Танцоркі патрапілі ў каманду па рознаму. «Кагосьці самі знайшлі, хтосьці нас. Напрыклад, Даша ўбачыла нас, калі мы выступалі на прэзентацыі фільма. Або ў спецыяльных пабліках для кавер танцораў», — распавялі дзяўчаты.
![Касплэй, K-pop і агучка. Анімэ-паці ў Гродне сабрала больш за 200 аматараў жанру](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/08/anime-9-800x533.jpg)
«У кожнай групы ёсць відэа выступу, ёсць таксама дэнс практыкі, менавіта харэаграфія. Кожны разбірае, за каго ён будзе танцаваць, на слоу ставіць, разбірае ўсе рухі. Спачатку ідзе бойка, хто за каго і чыя харэаграфія ў нас будзе», — распавяла Rona.
«Каб захацелі прыйсці ў наступны раз»
У месяц арганізатары з Мінска ладзяць ад трох да пяці мерапрыемстваў. Віталь адзначыў, што попыт на такія мерапрыемствы расце. «Наша задача — каб людзям спадабалася і яны захацелі прыйсці ў наступны раз».