Горад

Арт-прастора, дабрачыннасць і вызваленне ад хлама. У Гродне адкрыўся «Склад 95»

Новая творчая прастора «Склад 95» адкрылася ў цэнтры Гродна 11 снежня. Склад — не проста назва, бо сюды сапраўды можна будзе адправіць непатрэбныя рэчы з дому. І гэта яшчэ не ўсе функцыі новай пляцоўкі, што працуе ў вядомым офісным будынку па вуліцы Будзёнага, 48а.

У многіх ёсць дома рэчы, якія ўжо не па памеры, або мэбля і тэхніка, якую даўно час выкінуць. Заняцца імі няма часу ці проста лянота, а камусьцi проста шкада выкідаць. «Склад 95» гатовы вывозіць барахло цалкам бясплатна.


Ідэя пра склад з’явілася пасля пераезду

Праект толькі-толькі запусцiлi, а да яго стваральніка Сяргея ўжо сталі звяртацца людзі. Гродзенцы аддаюць мэблю, музычную і камп’ютарную апаратуру, тэлевізары, вопратку, посуд і многае іншае.

Думка адкрыць такі склад прыйшла Сяргею пасля таго, як ён год таму пераязджаў з адной кватэры на іншую.

«Мне даўно была цікава арганізацыя прасторы тыпу каворкiнга ці антыкафэ, але з эканамічнага пункту гледжання іх жыццяздольнасць пад пытаннем, хоць канцэпцыя мне вельмі блізкая і зразумелая. Год таму ў мяне здарыўся пераезд і я на сабе адчуў як гэта — везці на сметнік карысныя рэчы. Паспрабаваў выставіць карысныя рэчы каля смеццевых бакаў - іх пацягнулі аматары выпіць. Пасля гэтага я і пачаў абдумваць ідэю падобнага склада», — распавядае Сяргей.

«Склад 95» гэта анты-барахолка

Частка рэчаў у добрым стане, якія будуць папаўняць «Склад 95″, будзе ўдзельнічаць у барахолцы. Горшыя рэчы будуць выкарыстоўвацца па іншым прызначэнні. Рэчы ў зусім кепскім стане ўтылізуюць. Палова прыбытку ад сэрвісу будуць накіравана партнёрам праекта — дабрачынным арганізацыям.

„Мы не плацім грошы за рэчы, лічым гэта няправільным, а з дапамогай партнёраў прыдумляем бонусы — цяпер гэта кубак капучына ў“ Нашай каве». «Склад 95″ гэта антыбарахолка. Мы сябе пазіцыянуем як антыкафэ і арт-прастора».

Утылізаваць непатрэбныя рэчы будуць у «расфігачачнай»

Паслугамі «Склада 95» можа скарыстацца кожны. Для гэтага трэба пакінуць заяўку ў групе Вконтакте, дамовіцца аб зручным часе вывазу і чакаць рабочую каманду.

«Мы забіраем любыя непатрэбныя рэчы: вопратку, кнігі, цацкі, старую і зламаную тэхніку, мэблю, посуд — усё, ад чаго чалавек хоча пазбавіцца. Усё акрамя смецця. Мы разбіраем рэчы па катэгорыях, посуд мыем, вопратку перабіраем, кнігі сартуем, тэхніку па магчымасці рамантуем, абутак чысцім. У працэсе перабору адлучаем усё, што не прыдатна для далейшага выкарыстання, таксама здаем на перапрацоўку, выкарыстоўваем для стварэння новых рэчаў або ўтылізуем».

Утылізаваць непатрэбныя рэчы будзем пры дапамозе «расфігачачнай».

Адсартаваныя і прыведзеныя ў парадак рэчы будуць выстаўляцца на рэгулярных дабрачынных барахолках. Таксама Сяргей хоча супрацоўнічаць з аптовымі пакупнікамі, такімі як крамы second hand, камісійнымі крамамі бытавой тэхнікі і мэблі, з блышыным рынкам, прадпрыемствамі па перапрацоўцы старога адзення, макулатуры, металалому і бытавых адходаў.

«Выручка будзе ісці на арэнду памяшкання, абслугоўванне склада і гандлёвай залы, зарплату супрацоўнікаў і кур’ераў. Грошы, якiя застануцца пасля аплаты ўсіх выдаткаў, мы пералічым на добрыя мэты: дзіцячаму хоспісу, на дапамогу жывёлам, іншым патрабуючым, а таксама на развіццё „Склада 95“ і нашай арт-пляцоўкі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024