У суботу 17 жніўня ў дворыку на Кірава, 3 прайшоў стрытмаркет, арганізаваны гродзенскай моладдзю. Дзясяткі гродзенцаў паспелі наведаць мерапрыемства, пакуль на яго не паскардзіліся ў міліцыю ўладальнікі бара «Карсар». Апошнім не спадабалася, што каля іх установы «зладзілі сэканд-хэнд» і распіваюць віно.

Адной з арганізатараў стрытмаркета была гродзенка Юлія Купрыянцава. Некаторы час дзяўчына жыла ў Мінску і ідэю барахолкі падгледзела менавіта там.

«Я чатыры гады жыла ў сталіцы і кожныя выхадныя там нешта цікавае адбываецца. Мне падабаецца культурная барахолка „Open Шкаф“, на якой можна купіць рэчы на ​​любы густ, — распавядае Юлія. — На такіх мерапрыемствах заўсёды класная атмасфера, шмат моладзі. Калі я вярнулася ў Гродна, мне не хапала гэтага. Падумала, што можна нешта падобнае арганізаваць і ў нашым горадзе. Знайшла аднадумцаў, сталі шукаць месца. Хадзілі ў гарвыканкам, а нас з аднаго кабінета ў другі пасылалі. У міліцыі і падатковай сказалі, што гэта не ў іх кампетэнцыі. У выніку вырашылі пайсці да прыватнікаў. У цэнтры горада зайшлі ў панадворак на Кірава, 3. Там пагутарылі з уладальнікамі крам. Яны былі не супраць нашага мерапрыемства».

Двор на Кірава, 3 гэта пляцоўка, дзе працуюць вядомыя ў Гродне крамы «Цудоўня», «Кубік», «Адметнасць», «33 камоды», тут знаходзіцца «Цэнтр гарадзкога жыцця» і рэдакцыя Hrodna.life, а яшчэ — знакаміты піца-трак. Тут круглы год праходзяць цікавыя мерапрыемствы. У гэтым жа будынку працуе і бар «Карсар».

Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава

Перад стрытмаркетом хлопцы правялі добрую рэкламную кампанію. На Кірава прыйшло 16 удзельнікаў са сваімі рэчамі. Выстаўлялі як б/у, так і новыя брэндавыя рэчы. Наведалі стрытмаркет гродзенцы розных узростаў.

«Стартавалі добра. Людзі казалі, што ў Гродна не хапала такіх пляцовак. Было шмат станоўчых водгукаў. Асноўны паток людзей павінен быў падцягнуцца бліжэй да вечара. Але каля 18:00 адбылася праблема: уладальнік бара „Карсар“ выклікаў на нас міліцыю. Выйшаў і сказаў: „Ідзіце, вы тут сэканд-хэнд зладзілі“. Спрабавалі дамовіцца. Але ў выніку прыехалі супрацоўнікі міліцыі і нам прыйшлося збірацца. Самае непрыемнае, што ў бары з намі па-чалавечы ніхто не хацеў размаўляць. Тры дзяўчыны падышлі да ўладальніка, а ён нас узяў і паслаў. А вось з суседняга кафэ „AvaCava“, наадварот, падышоў уладальнік і прапанаваў у будучыні супрацоўніцтва».

Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава

Аляксандр — уладальнік бара «Карсар» — распавёў Hrodna.life, што хлопцы дрэнна паступілі: у дворыку наладзілі несанкцыянаваны гандаль і распівалі віно.

«У дворыку людзі хісталіся і пілі віно, прадавалі рэчы без касавага апарата. У мяне ёсць фатаграфія цэнніка, які застаўся пасля іх. У сам бар не было праходу, было ўсё завалена баўламі са шмоткамі. Быццам да нас прыехаў сэканд-хэнд. Мне гэта не спадабалася і маім гасцям у бары».

Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава

Юлія не плануе спыняцца і ўжо хоча правесці ў Гродне чарговы вулічны стрытмаркет. Толькі ўжо будзе спрабаваць атрымаць на гэта афіцыйную пляцоўку.

«Такія культурныя барахолкі патрэбныя нашаму гораду. Не ведаю, ці захочуць людзі прыходзіць зноў, але мы паспрабуем. У гродзенцаў ёсць цікавасць да такога».

Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава
Чаму бар "Карсар" разагнаў моладзевы стрытмаркет на Кірава

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]