«Быць жанчынай у бізнесе — перавага». Алена Сілко падзялілася прадпрымальніцкімі сакрэтамі і лайфхакамі

Алена Сілко — прадпрымальніца ў сферы жаночай прыгажосці, старэйшы дырэктар кампаніі «Мэры Кэй». Графік ў яе шчыльны, а жыццё распісана па хвілінах. На тое, каб ныць і шкадаваць сябе часу дакладна няма. А яшчэ некалькі гадоў таму Алена казала аб дэпрэсіі ў дэкрэтным. Для Hrodna.life яна распавяла аб вопыце ў прадпрымальніцтве і асабістых сакрэтах поспеху.

Усё дрэннае — да лепшага

«Усё пачалося з дэпрэсіі ў дэкрэтным адпачынку. Дачцы было 8 месяцаў, — распавядае Алена. Здавалася б, што яшчэ трэба? Моцная сям’я, любімы муж, цудоўная дачушка. «Я ўсю сябе аддавала ім. А потым, паглядзеўшы аднойчы ў люстэрка, зразумела, што страціла сябе. Мне не хапала нейкага пазла для поўнага шчасця. Я хацела рухацца наперад, развівацца. Быць значнай не толькі для самых родных, але і прыносіць карысць іншым людзям.»

Алена стала шукаць у памяці самыя яскравыя моманты жыцця і ўзгадала, як у дзяцінстве з сяброўкамі «давалі канцэрты» ў двары. «Надзявалі мамчыны або бабуліны сукенкі і спявалі песні адна для адной. Ладзілі такі канцэрт. Ты на сцэне. Усё на цябе глядзяць з захапленнем. І ўсе цябе слухаюць. Гэта было ўзрушаюча. Такія незабыўныя адчуванні, гэта неверагодна. Мы падзараджаліся на гэтых канцэртах.»

Дзіцячыя «сцэнічныя вобразы» натхнілі Алену прыйсці ў бізнэс прыгажосці, дапамагаць жанчынам быць прыгожымі і ўпэўненымі ў сабе. Далей было як у кітайскай прымаўцы — калі вучань гатовы, прыходзіць настаўнік. Алена прыйшла ў бізнес «Мэры Кэй». «Гэта адкрыла мне дарогу ў іншы свет. Жыць стала цікава. Я знайшла сябе».

«Жанчыны многае прапускаюць праз сэрца»

Жанчына-прадпрымальнік, па словах Алены, працуе не так, як большасць мужчын. «Жанчыны многае прапускаюць праз сэрца. Падключаюць эмоцыі, інтуіцыю. Яны больш адказныя. І тое, што на першы погляд здаецца слабасцю, становіцца на самай справе іх вялікай сілай». Заснавальніца кампаніі, Мэры Кэй Эш, таксама так казала «Думаць як жанчына — гэта перавага», цытуе Алена.

Пачынаючы бізнес, важна ўсведамляць — па першым часе прыйдзецца шмат і ўпарта працаваць. А яшчэ, што прадбачыць усё немагчыма. «Напрыклад, трэба набыць касавы апарат. Гэта зразумела. Аказваецца, трэба яшчэ аплачваць штомесяц яго абслугоўванне. Потым трэба купіць тэрмінал, які таксама патрабуе абслугоўвання. І гэтак далей — тонкасці заканадаўства, падаткаабкладання. На мой погляд, усё павінна быць прасцей, танней. Хоць бы на першых парах. Прадпрымальніку патрэбны памочнікі, да якіх можна звярнуцца па дапамогу і за тлумачэннем асноў заканадаўства. Хочацца ж па-сумленнаму працаваць, а часам не ведаеш чагосьці».

Мама, жонка, прадпрымальніца — тут і цяпер

Дадаць да ролі мамы і жонкі прадпрымальніцтва стала для Алены выклікам. Каб усё сумясціць, прыйшлося расставіць прыярытэты і жыць па плану. «Я навучылася выразна планаваць свой час. Бізнес, безумоўна, важны. Але сям’я, муж, дзіця для мяне ўсё ж на першым месцы. Я размяркоўваю свой час 60/40, дзе 60 — блізкія мне людзі, хобі, спорт, і 40 — гэта бізнэс. Я навучылася эфектыўна праводзіць час. Быць „тут і цяпер“. Браць максімум ад моманту. Калі працую, то за меншы час — большы вынік. Гэтак жа і з блізкімі. Калі я праводжу час з мужам, дачкой, значыць, выключаю тэлефон, адкладаю усе свае бізнэс-справы. Займаюся толькі сям’ёй. Стараюся, каб зносіны было якасным. Мы гуляем па парку, разам гуляем у „Манаполію“, напрыклад».

У сабе таксама прыйшлося разабрацца, высветліць, якія якасці характару дапамагаюць сумяшчаць бізнес і сям’ю. На думку Алены, галоўных пяць: мэтанакіраванасць, адкрытасць, камунікабельнасць, адказнасць і хуткасць.

Дасягаць мэты — гэта задавальненне, лічыць Алена. Значыць, трэба навучыцца іх ставіць. Адкрытасць і шчырасць прыцягвае кліентаў, камунікабельнасць дапамагае адкрываць для сябе іншых людзей і свет вакол. Без адказнасці бізнес зусім лепш не пачынаць, а хуткасць сёння — проста частку жыцця. «Няма часу на павольныя танцы», — смяецца Алена. Праўда, кажа, што варта дадаць у спіс яшчэ стрэсаўстойлівасць і гнуткасць. «У сучасным бізнесе цябе чакаюць стрэсы. Трэба ўмець з імі спраўляцца і змяняць, адаптавацца да новых рэалій, новых патрабаванняў. Не зможаш — людзі сыдуць да іншых».

Тры сакрэт ад Алены

На пытанне, дзе браць энергію для працы і не стамляцца ад жыцця, у Алены таксама ёсць свой адказ: «Ад стасункаў з моцнымі і паспяховымі. Ёсць такая тэорыя, што ты — гэта сярэдняе арыфметычнае тых пяці людзей, з кім ты больш за ўсё маеш зносіны. Дык вось я акружаю сябе добрымі людзьмі, энергічнымі і пазітыўнымі. Гэта мая сям’я, сябры, калегі».

Яшчэ адна крыніца сілы — разумныя і патрэбныя кнігі. А трэцяя — спорт. «Люблю трэніроўкі ў трэнажорнай залі. Пасля іх столькі сіл, горы можна звярнуць!»

У астатнім усё ў жыцці проста, лічыць Алена. «Я не ганюся за пафасам. Мне бліжэй выказванне Мэры Кэй: «Прасцей, мілая, прасцей. Гавары з людзьмі на адной мове. І цябе пачуюць, зразумеюць. Табе павераць. За табой пойдуць». Асабісты лайфхакі ад Алены і яе дэвіз — «Думай пра каханне. Да сябе, да блізкіх, да кліентаў, да калег, да прадукцыі. Калі сюды пускаеш ў сваё сэрца каханне, жыць і працаваць нашмат лягчэй.

Тым, хто вырашыў пачаць бізнес зараз, Алена Сілко раіць не сумнявацца ў сабе: «Дзейнічайце. Усё атрымаецца! Галоўнае, да розуму падключыць душу і сэрца. І поспех прыйдзе.»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024