22 лістапада ў Вільні прайшло перапахаванне знойдзеных летась парэшткаў Кастуся Каліноўскага, Зыгмунда Серакоўскага і іх паплечнікаў. Ушанаваць іх памяць паехалі тысячы беларусаў. Hrodna.life адправіўся зафіксаваць гэты момант для вас.
У гонар паўстанцаў адбылася імша ў Кафедральным касцёле. Перад імшой жадаючыя маглі зайсці ў касцёл і развітацца з паўстанцамі. Падчас імшы выступалі прэзідэнты Літвы і Польшчы і прадстаўнікі ўкраінскай і беларускай дэлегацый. Ад Беларусі туды паехаў віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка. Беларусы яго сустрэлі крыкамі «Ганьба!». Сярод іншага, ён заўважыў, што памяць пра Каліноўскага ў Беларусі жыве ў назвах вуліц, помніках і школах. Нагадаем, адзіны помнік Каліноўскаму знаходзіцца ў Свіслачы.
Пасля імшы прайшло ўрачыстае шэсце на могілкі Росы. Парэшткі пахавалі ў калумбарыі капліцы. Заўтра тут пройдзе богаслужэнне за ўпакой паўстанцаў. Таксама пройдзе сустрэча з Радай БНР, гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем і жалобнае шэсце са знічкамі.
Яе паведамляе n*.by, колькасць прысутных можна ацаніць у 10 тысяч чалавек. Для гродзенцаў, якія хацелі паехаць, арганізавалі адмысловы бас-тур. Бел-чырвона-белых сцягоў у працэсіі было найбольш.
Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…
Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…