Гатуй хутка, еш павольна. Блінцы з начынкай для нядзельнага сняданку

На сняданак з Hrodna.life 30 траўня Філіп Кутакоў прапануе прыгатаваць блінцы з начынкай. Здаецца, што гэта занадта складана для сняданку? Увогуле — не. У кнізе, якую Філіп абраў для сняданку — тая ж думка: «Калі чалавеку замінае жыць толькі арэхавая шкарлупіна, якая патрапіла ў чаравік, ён можа лічыць сябе шчаслівым», — кажа Карлсан Астрыд Ліндгрэн у казцы «Малы і Карлсан».

З абавязковых прадуктаў для сняданку спатрэбяцца мука, яйкі, малако для бліноў і адварное ялавічнае сэрца, морква і цыбуля для начыння. Колькасць прадуктаў у рэцэпце ўзята з разліку на вялікую сям’ю. Бліноў хопіць на 4−6 чалавек.

«Раз-облачение — это когда с облаков спускаешься на землю». Многодетная мама из Гродно рассказала о творчестве, трудностях и счастье большой семьи

Прадукты для гатавання сняданку:

Для бліноў: малако — 1,5 літра; мука — 5 шклянак; яйкі - 3 шт.; вада — 1 шклянка; цукар — 2 сталовыя лыжкі, соль — 1 чайная лыжка.

Для начыння: адварное ялавічнае сэрца — 0,5 кг; 1−2 морквы, 1 цыбуліна, соль на смак.

Гатуем цеста для бліноў

  1. У місу разбіваем яйкі і дадаем соль і цукар. Змешваем венчыкам.
  1. Выліваем малако і ваду, высыпаем 2 шклянкі мукі, змешваем. Затым дадаем астатнюю муку. Цеста вымешваюць да аднастайнасці.
  2. Разаграваем патэльню, выпякаем бліны на раслінным алеі па 1−1,5 хвіліны з кожнага боку.

Рыхтуем начынку

  1. Націраем моркву на тарку, а адварное сэрца і лук дробна наразаем.

2. Разаграваем патэльню, наліваем сланечнікавы алей і закладваем цыбулю з морквай. Абсмажваем 4 хвіліны. Затым дадаем нарэзанае сэрца. Соль і прыправы — на смак.

Засталося толькі загарнуць

На кожны блінец выкладваем крыху начынкі і закладаем канверцікам.

Перад падачай бліны злегку абсмажыць. Упрыгожыць талерку свежай зелянінай. Смачна есці!

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024