Людзі і справы

Cталі называць «наш дваранін»: як справы ў гродзенца, які апранаецца ў стылі 19 стагоддзя

У буднія дні Дзмітрый Зімнухоў - звычайны «рабацяга» з аднаго з гродзенскіх заводаў. А ў выхадныя — сапраўдны дваранін сярэдзіны 19 стагоддзя. Два гады таму ён распавёў Hrodna.life пра выбар адзення і дэфіцыт інтэлігентных дзяўчат. А нядаўна паказаў новыя паліто і цыліндр, а яшчэ распавёў, як яго называюць мужыкі з заводу.

За два гады ў гардэробе гродзенца дадалося шмат новых рэчаў.

«Я істотна абнавіў гардэроб, — распавядае Дзмітрый. — Апошняя пакупка гэта паліто. Усё пад 19 стагоддзе». Хоць, прызнаецца, у апошні час стаў часцей купляць рэчы дзелавога стылю сярэдзіны 20 стагоддзя.

Дзмітрый працягвае працаваць транспарціроўшчыкаў на заводзе «Хімвалакно». Там ён адзін з галоўных моднікаў.

«Хоць я на працу не хаджу ў сваіх строях, усе калегі і так ведаюць пра мой вобраз выхаднога дня. Мужыкі сталі называць „наш дваранін“ ці „баярскі“ ад слова „баярын“. Грошай на пакупкі ўсё яшчэ хапае, але яны зараз радзей. У свой апошні камплект адзення я ўклаў каля 800 рублёў».

З дзяўчатамі не складваецца

Модны гродзенец ўсё яшчэ ў пошуках кахання. За апошнія два гады ў яго было толькі некалькі няўдалых спатканняў. Нагадаем, ён шукае стыльную і інтэлігентную дзяўчыну.

«З дзяўчатамі пакуль неяк не складваецца, — кажа Дзмітрый. — Знаёмлюся ў розных мабільных дадатках, але з досведу прыходзіцца ад гэтага метаду адмаўляцца. Было ўсяго некалькі спатканняў. Пры сустрэчы то кажуць, што я дзіўны і манера гаворкі ў мяне не такая, то знешні выгляд не задавальняе. Не ведаю, можа справа ў маім характары. Я сваім прынцыпам стараюся не змяняць».

Што тычыцца густаў гродзенак, то Дзмітрый заўважыў у іх істотныя змены. І сам ён стаў змяняцца.

«Нашы жанчыны сталі апранацца больш салідна, па-дзелавому. У моду ў іх увайшлі паліто і трэнчы. І ў мяне хапае зменаў не толькі ў вопратцы. Змены адбыліся ў першую чаргу ў душы. Я стаў больш чытаць правільнай літаратуры, паступова пераходжу ад мастацкай да гістарычнай. Стаў больш слухаць класічную музыку і захапляцца працамі мастакоў эпохі сімвалізму».

Дзмітрый кажа, што шукае адкрытых да зносін дзяўчат. Незвычайны густ у адзенні вітаецца.

Пасля нашага інтэрв'ю ў парку Жылібера да Дзмітрыя падышла дзяўчына Ала. Яна хацела сфатаграфавацца. Хлопец не разгубіўся і адразу ж запрасіў яе прагуляцца ў адзін з вечароў. Дзяўчына пагадзілася.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024