Людзі і справы

«Чырвоная маланка». Гродзенец сам сабраў электрабайк за 6000 долараў

Гродзенец Алег тры гады збіраў уласны электравеласіпед. У пачатку траўня ён выехаў на ім у цэнтр горада і адразу ж атрымаў ад аднаго з мінакоў мянушку «чырвоная маланка».

Ровар абышоўся Алегу ў 6000 долараў. Па словах уладальніка, рэгістраваць у ДАІ такі транспарт не трэба, і вадзіцельскае пасведчанне не патрабуецца. Захоўваць электрабайк можна ў любым месцы.

«У мяне ёсць машына, але мне захацелася для адпачынку незвычайны ровар, — распавядае Алег. — Глядзеў, што ёсць на eBay, а ў іх там вялікі выбар. Асабліва ў ЗША і Мексіцы, там рэальна „дурныя велікі“. Ва ўгоду сучаснай модзе хацелася не проста ровар, а менавіта электра. І я вырашыў сам яго сабраць».

Усе дэталі гродзенец замаўляў праз інтэрнэт. А збіраў ровар у гаражы.

Даражэй за ўсё каштаваў рухавік — крыху больш за 1000 долараў. Дадатковыя батарэі да яго таксама былі нятаннымі. Магчыма, зараз нешта выйшла б танней, кажа Алег, бо ён шматлікія дэталі купляў даўно.

«Ровар абыйшоўся ў цану матацыкла. Але ўсё, што я хацеў рэалізаваць у сваім байку, я рэалізаваў. Вынікам задаволены».

На электрабайку Алег з’яўляўся ў цэнтры Гродна ўсяго пару разоў. Паводле яго слоў, кожны раз ён прыцягваў увагу гараджан. «Адзін з мінакоў назваў мой транспарт „чырвонай маланкай“», — кажа Алег.

Як усе веласіпедысты, ён ездзіць па тратуары. Ехаць можна як на педалях, так і на маторы. Байк разганяецца да 37 км/г, але Алег паставіў абмежаванне да 24 км/г.

Зарадкі акумулятара ў рэжыме скутара хапае на 30 км. Але асноўным транспартам для Алега застаецца аўтамабіль.

«Электробайка гэта больш летняя забаўка — транспарт выхаднога дня», — кажа Алег. І абдумвае зборку ровара для жонкі.


Чытайце таксама:

Нечакана: у Гродне ровараў больш, чым аўтамабіляў. Як ездзяць гродзенцы і чаму

Велогараж, веломаячки и велопарковка появились в Гродно при поддержке Евросоюза

В Гродно приняли Концепцию развития велодвижения до 2030 г.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024