У пункце пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы пабудуюць інспекцыйна-даглядны комплекс. Падобны ІДК ужо 5 гадоў працуе на польскім напрамку ў пункце пропуску «Брузгі». Калі машына праходзіць праз ІДК, час мытнага кантролю скарачаецца ў некалькі разоў. Гродзенскія мытнікі распавялі Hrodna.life, як працуе гэта абсталяванне і як тэхналогіі мяняюць працу мытні.

Як уладкаваны ІДК у Брузгах

ІДК — гэта два будынкі. Адзін для супрацоўнікаў і кіроўцаў, другі - ангар для праверкі транспарту.

На мяжы распавядаюць, што ИДК працуе па тэхналогіі неінтрузіўнага дагляду. Гэта значыць, без ускрыцця транспарту. Калі па-простаму, у ИДК ёсць «рамка», якая праязджае над транспартным сродкам і скануе яго рэнтгенаўскімі прамянямі. Малюнак — сканаграма — выводзіцца на манітор камп’ютара.

сканер в Брузгах таможня

Пры даглядзе ўручную праверка аднаго аўтамабіля можа заняць да 8−10 гадзін, у залежнасці ад складанасці грузу. Кантроль нават самай вялікай фуры з ужываннем ІДК патрабуе не больш 15 хвілін.

Аператар атрымлівае сканаграму на экран і аналізуе малюнак. Яго задача — пераканацца, што ў транспартным сродку няма «даўкладанняў» — тавару, які незаконна спрабуюць перамясціць праз мяжу. Калі ўсё ў парадку, машына можа ехаць далей.

Пры такім кантролі павышаецца бяспека мяжы. Забароненыя рэчывы і тавары ад прамянёў не схаваеш. Выдаткі часу пры аўтаматычным кантролі памяншаюцца ў разы. Супрацоўнік, які дзесяць гадзін аглядаў бы аўтамабіль, можа выконваць іншую працу.

таможня граница Брузги собаки

«ІДК у першую чаргу скарачае час правядзення мытнага кантролю. Наша задача — хутка правесці агляд. Калі парушэнняў няма, аўтамабіль можа далей рухацца па прызначэнні, — кажа Ілля, супрацоўнік аддзела правядзення аперацый мытнага кантролю. — Калі ўзнікаюць абгрунтаваныя падазрэнні, што ў транспартным сродку ёсць забаронены да перамяшчэння тавар, напрыклад, наркотыкі, аўтамабіль могуць нават дэмантаваць. Так было з Lexus, усярэдзіне якога апынулася некалькі сотняў кілаграм гашышу. Каб атрымаць доступ да схованкі, машыну распілавалі «балгаркай».

Як гэта працуе

Каб растлумачыць, як знаходзяць тайнікі ў аўтамабілях, спецыяліст паказваюць сканаграму з выяўленым даўкладаннем у тайніку.

«Гэта транспартны сродак прыбыў па зялёным калідоры на ўезд у Беларусь. Пасля агляду з ужываннем ІДК знайшлі схованку. Выказалі здагадку, што там наркатычнае рэчыва. Аўтамабіль адразу адправілі на паглыблены дагляд. Схованку дэмантавалі. У ім апынуўся гашыш».

На другой сканаграме Ілля паказвае, як незаяўлены тавар выявілі ў кантэйнерах для запчастак.

сканер в Брузгах таможня

Каб знайсці на сканаграме схованкі і даўкладанні, мытнікі ўжываюць розныя фільтры. Праз іх можна ўбачыць розныя рэчывы — арганіку, метал, вадкасці і іншыя. Яшчэ адзін сакрэт паспяховага пошуку — веданне канструктыўных асаблівасцяў розных аўтамабіляў.

сканер в Брузгах таможня

«Калі працуеш тут пастаянна, ужо ведаеш, што і дзе могуць хаваць, — кажуць спецыялісты. — „Лішнія“ дэталі, нехарактэрныя для аўтамабіля пэўнай маркі, таксама адразу бачныя».

Як вучаць супрацоўнікаў

Самае галоўнае ў навучанні - практыка. «У кожнага супрацоўніка ёсць свае напрацоўкі і веды», — кажа Ілля. Паводле ўніверсітэцкага дыплома ён спецыяліст у сферы турызму і эканаміст-лагіст. Абсталяванне ІДК вывучаў ужо на мытні. Спачатку — па інструкцыях і пераймаючы вопыт калег. Потым — на семінарах у інстытуце павышэння кваліфікацыі мытных органаў. Пасля паспяховага завяршэння навучання атрымаў сертыфікат на права працы з ІДК. Такі дакумент ёсць ва ўсіх, хто працуе на даглядным комплексе.


Чытайце таксама: С отдельными кабинетами и служебным автомобилем. Как живут и работают собаки Гродненской таможни


Калі аддзел правядзення аперацый мытнага кантролю толькі фармаваўся, у ім было пяць-сем чалавек. Зараз тут працуе больш за 60 спецыялістаў.

«Змена з чатырох чалавек фармуецца так, каб вопытныя калегі былі разам з маладымі», — адзначае Юлія Раманюк, галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Як ІДК змянілі працу мытні

Інспекцыйна-даглядныя комплексы прымяняюцца ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні каля 10 гадоў. Цяпер іх пяць: два стацыянарныя і тры мабільныя.

У Брузгах комплекс працуе больш за пяць гадоў. За гэты час з яго прымяненнем выявілі больш за 500 кг наркотыкаў.

пункт пропуска Брузги

«Эфектыўнасць выяўлення парушэнняў у 2019 годзе ў параўнанні з 2018-м вырасла на 30%. Усяго за мінулы год з ужываннем ІДК выявілі больш за 1,5 тысяч парушэнняў, — распавядае Юлія Раманюк. — З пачатку 2020 года выявілі больш за 250 парушэнняў, кошт незаконна перамяшчанага тавару склаў каля 1 млн рублёў».

Наколькі ІДК бяспечны для кіроўцаў і супрацоўнікаў

Ангар з «рамкай» абсталяваны шматступеннай сістэмай бяспекі. Калі кіроўца выпадкова застаўся ў ангары, супрацоўнік мытні ўбачыць гэта на камеры. Сам кіроўца можа скарыстацца тросам аварыйнага спынення. Гэта адключыць крыніцу іанізуючага выпраменьвання.
Трэцяя ступень кантролю — датчыкі руху: пры адкрытай дзверы ангара прывесці ІДК у дзеянне не дазволіць аўтаматыка.

сканер в Брузгах таможня

Разам з сістэмай кантралюе бяспеку і сам інспектар. «Без людзей усё роўна не абысціся: якая б тэхніка не была, патрэбныя і досвед, і веданне псіхалогіі. Аўтамабіль жа сюды накіраваў чалавек, інспектар, які працаваў на лініі», — кажа Ілля.

«Знайшлі гашыш за 10 хвілін». Як на мяжы даглядаюць транспарт

Прамяні - гэта бяспечна?

Іянізавальнае выпраменьванне ад ІДК заўсёды пад кантролем. Тут у кожнага супрацоўніка ёсць персанальны дазіметр, устаноўлены нормы радыяцыйнай бяспекі.

сканер в Брузгах таможня

«Скардзяцца і не жадаюць ехаць „пад рамку“, як правіла, тыя вадзіцелі, у каго сумленне не зусім чыстае — абмежаванняў па колькасці аглядаў з ужываннем ІДК няма ні на легкавы, ні на грузавы транспарт», — кажа Віктар Гурэеў, намеснік начальніка мытнага паста «Брузгі» Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

«Знайшлі гашыш за 10 хвілін». Як на мяжы даглядаюць транспарт

Для кіроўцаў усе небяспечныя фактары выключаны — падчас кантролю яны знаходзяцца ў пакоі чакання. Супрацоўнікі падчас сканавання таксама не кантактуюць непасрэдна з абсталяваннем у ангары. У гэты час яны ў сваім памяшканні, за камп’ютарамі. Сам ангар зачынены свінцовымі варотамі і маналітнымі сценамі.

Колькі машын можа прасканаваць ІДК

Па словах супрацоўнікаў мытні, тэхнічных абмежаванняў на колькасць праверак няма. Усё залежыць ад патоку машын і ад чалавечага рэсурсу.

«Можам працаваць кругласутачна. Пры неабходнасці павялічваем колькасць аператараў. Пры цяперашніх сродках сувязі магчымая і дыстанцыйная праца. Супрацоўнік можа знаходзіцца ў іншым месцы,
бачыць гэтую карцінку і даваць сваё заключэнне», — кажа Віктар Гурэеў.

Наступны пабудуюць у Бераставіцы

Падобны ІДК плануюць пабудаваць у пункце пропуску «Бераставіца» ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2014−2020 гг. Праграму фінансуе Еўрасаюз для развіцця супрацоўніцтва, устанаўлення партнёрства і ўстойлівага рэгіянальнага развіцця. «Будаўніцтва рэнтгенаўскай сканіруючай сістэмы кантролю транспартных сродкаў у аўтадарожным пункце пропуску «Бераставіца» — адзін з праектаў праграмы. Уклад Еўрапейскага саюза па ім складзе каля 4 мільёнаў еўра.


Чытайце таксама: «Сначала думали, пойдем в отпуск». Чем занимаются контрабандисты и перевозчики при закрытых границах


Рэалізацыя праекта палепшыць кантроль на мяжы. Для гэтага тут пабудуюць інспекцыйна-даглядны комплекс з рэнтгенаўскай сканіруючай сістэмай, ахоўным будынкам для яго і будынкам для спецыялістаў мытні і вадзіцеляў. У рамках праграмы падрыхтуюць экспертаў для працы з комплексам і правядуць абмен вопытам па выкарыстанні сканаграм з польскімі партнёрамі.

На якім этапе будаўніцтва

Першая пастаўка абсталявання прайшла ў красавіку 2020 года. У мытню паступілі дэтэктары і відэаэндаскопы, якія дазваляюць вызначыць наяўнасць слядоў наркатычных сродкаў і выбуховых рэчываў, а таксама выявіць схаваныя ў цяжкадаступных месцах аўтамабіляў іншыя забароненыя да перамяшчэння тавары.

Ужо зацвердзілі праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва аб’екта. На выкананне будаўнічых работ, пастаўку абсталявання і навучанне спецыялістаў аб’яўлены міжнародны тэндар.

Чаму Бераставіца

Бераставіцу абралі, таму што гэта адзін з самых запатрабаваных кірункаў. Зараз там працуе мабільны ІДК, які прыйшоў у рамках міжнароднай кітайскай дапамогі перад Еўрапейскімі гульнямі. Ён працуе па той жа тэхналогіі, але ў стацыянарным ІДК больш камфортныя ўмовы для мытнікаў і вадзіцеляў, а таксама большая магутнасць.

«Знайшлі гашыш за 10 хвілін». Як на мяжы даглядаюць транспарт

Ці значыць гэта, што ў «Брузгах» чэргі стануць менш, мытнікі прагназаваць не бяруцца. Маршруты дастаўкі распрацоўваюць перавозчыкі, пункты перасячэння мяжы выбіраюць таксама яны. Трапіць у Гродзенскую вобласць з-за мяжы аўтамабільным транспартам можна праз 7 рэспубліканскіх пунктаў мытнага афармлення, два з іх на польскім напрамку і пяць — на літоўскім. Якасць працы забяспечана на кожным з іх. Па выніках працы у 2019 годзе Гродзенскую рэгіянальную мытню прызналі лепшай.

У ідэале, кажуць супрацоўнікі мытні, ІДК патрэбныя ў кожным пункце пропуску, праз які ідзе транспарт. Але ў разлік бяруць не мары, а мэтазгоднасць. «Улічваем у тым ліку напружанасць транспартнага патоку і размяшчэнне пункта пропуску, — кажа Віктар Гурэеў. — Стацыянарныя ІДК прадугледжваем там, дзе абсталяванне будзе актыўна ўжывацца і даваць адпаведныя вынікі, а не будзе прастойваць дарма».

«Знайшлі гашыш за 10 хвілін». Як на мяжы даглядаюць транспарт

Артыкул падрыхтаваны ў рамках сумеснага праекта з EU Neighbours East «СВОЙ КРАЙ: ПАРТРЭТЫ». Погляды, выяўленыя ў тэксце, належаць выключна аўтару артыкула.


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]